Якія гарады самыя дарагія ў свеце?
Па даных рэйтынгу Worldwide Cost of Living 2022, складзенага Economist Intelligence, у мінулым годзе ў найбуйнейшых гарадах свету назіраўся імклівы рост кошту жыцця. Новае даследаванне параўноўвае кошт тавараў і паслуг у 173 гарадах свету, піша Thinktanks.by.
Нью-Ёрк. Фота: AP Photo/Julia Nikhinson
У сярэднім у гарадах, ахопленых даследаваннем, за год цэны выраслі на 8,1%.
Топ-10 рэйтынгу самых дарагіх гарадоў свету для жыцця ў 2022 годзе выглядае наступным чынам:
- Нью-Ёрк, ЗША;
- Сінгапур;
- Тэль-Авіў, Ізраіль;
- Ганконг, Кітай;
- Лос-Анджэлес, ЗША;
- Цюрых, Швейцарыя;
- Жэнева, Швейцарыя;
- Сан-Францыска, ЗША;
- Парыж, Францыя;
- Капенгаген, Данія.
Па інфармацыі складальнікаў рэйтынгу, найбольшае прасоўванне ўверх у рэйтынгу за апошнія 12 месяцаў зафіксаванае ў Маскве (паднялася на 88 пазіцый), Санкт-Пецярбургу (70 пазіцый) і амерыканскай Атланце (42 пазіцыі).
Беларускія гарады пры складанні рэйтынгу не разглядаліся.
1
0
6
1
2
0
Казахскаму міністру далі 24 гады за забойства жонкі
 4
Каментары
00
ром/адказаць/07.02.2023
Бел гарады- эта падмаскоуе)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Казахскаму міністру далі 24 гады за забойства жонкі
 5
Заўтра Радаўніца — дзень, калі жывыя наведваюць мёртвых
 9
«А гаўнюкі будуць заўсёды». Працяг сагі Сапкоўскага выйшаў у бліскучым беларускім перакладзе
 1
З'явіцца новая электронная латарэя, выпускаць будзе прадпрыемства на чале з былым ахоўнікам Лукашэнкі
 2
Кіраўнік Мінска наведаў Пекін
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера