На YouTube выклалі адрэстаўраваную версію фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»
На YouTube з'явілася адрэстаўраваная версія славутага фільм а «Дзікае паляванне караля Стаха», знятага паводле рамана Уладзіміра Караткевіча.
Кадр з фільма
Знакамітая экранізацыя аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, якую зняў беларускі рэжысёр Валерый Рубінчык, выйшла ў пракат у 1979 годзе.
Рэстаўрацыю зрабілі на студыі «Беларусьфільм» па замове Мінкульта. Акрамя аблічбоўкі, у фільме адноўленая якасць выявы і гук.
Фільм выкладзены на афіцыйным YouTube-канале BelarusfilmDigital, дзе кінастудыя размяшчае свае фільмы савецкіх часоў пасля пасля лічбавай рэстаўрацыі выявы і гуку.






Каментары
21
Anatol Starkou/адказаць08.02.2023
Добрая навіна. Спампаваў і гляджу. Вечар ёсць чым заняць. Фільм за Саветамі глядзеў, але ўжо забыў. Дзякуй НН, за інфу.
40
XXX/адказаць08.02.2023
Гэта ані не Караткевіч.
Не разумею захапленьня большасьці.
11
Трэшытэр/адказаць08.02.2023
⤷ XXX, Караткевіч быў сцэнарыстам і нават прысутнічаў на мантажы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Вульгарнасць і гвалт». У ЗША прымаюць Біблію са школ
 2
«Планы любяць цішыню» — Мінабароны Украіны
 6
«А, патрыёт, радзіму любіш? Ну паглядзім». Алег Груздзіловіч пра СІЗА і калонію, дзе адна дзяржаўная мова
 4
Гурт Rammstein аказаўся на мяжы распаду
 5
«У мяне кароны няма». Зяленскі гатовы вылецець у Лацінскую Амерыку для сустрэчы з прэзідэнтамі
 3
Ва Украіне з'явілася яшчэ адна зорка сацсетак. Гэта кошка Аза, якая жыве на паўразбуранай расейцамі падстанцыі
 1
Контрнаступ Украіны будзе вельмі магутным — генерал ЗША
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера