Знайсці
03.03.2023 / 11:114РусŁacБел

«Ніколі не атрымаеце штраф за паркоўку». Падбіты расійскі танк, які стаіць у Вільні, жартам выставілі на продаж

Аб'ява з'явілася 2 сакавіка. Аўтар пазначыў памеры і год вытворчасці, а камплектацыю танка дапоўніў пральнай машынай і прыбіральняй.

У жартаўлівым апісанні танк параўноўваюць з аўтамабілем. «Была толькі адна далёкая паездка ад Белгарада да Дзмітраўкі. <…> Багажніка няма, але рэчы можна перавозіць зверху, так не раз спрабавалі… <…> Ніколі не атрымаеце штраф за паркоўку, таму што няма «дворнікаў», за якія можна пакласці квітанцыю. <…> Увага жанчын гарантавана — я ледзь прыпаркаваўся ў цэнтры Вільні, як прыбеглі дамы пажылога веку з чырвонымі гваздзікамі», — жартуе аўтар.

Кантактным нумарам пазначаны нумар фонду падтрымкі Украіны Blue/Yellow.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
03.03.2023
Жвір, дзеля гэтага і выставілі каб паказаць сапраўдны твар рашызму і “руzzкага свету”, які нясе галечу, вайну, разбурэнні, смерць і трагедую
3
Жвір/адказаць/
03.03.2023
Вір, ай, не. Не працуе гэта ў такіх мэтах. Зрабілі б фотавыставу, з украінскіх месцаў, у якіх пабываў "рускі мір", з фронту, з Кіева... Яно адпавядала б задуманым мэтам. А гэтае ламачча іншыя эмоцыі выклікае. Ведаеце, было некалі практыкавалася на вёсках, каб адвабіць варон ад гумна, гаспадар заб'е варону, насадзіць на жэрдку, падыме яе дагары, ды пакіне так на нейкі час. Казалі, што птушкі й сапраўды спынялі лётаць да таго месца... Вось нешта падобнае й з тым танкам, з дадаткам таннай фанабэрыі... Гэта ня тое, пра што ў вас напісана, зусім...
04.03.2023
што не зразумела?
старо, як свет - "кому война, а кому мать родна"
кому трагедия, а кому вот - забава... карнавал...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера