Знайсці
13.03.2023 / 22:21РусŁacБел

Расія заваблівае мігрантаў з Цэнтральнай Азіі на працу на акупаваных тэрыторыях

Сотні гастарбайтараў нанятыя для працы на акупаваных тэрыторыях Украіны: яны капаюць траншэі, збіраюць трупы і працуюць у будаўнічым сектары ў разбураных гарадах, у прыватнасці, у Марыупалі. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле кыргызскай рэдакцыі «Радыё Свабода».

У разбураным Марыупалі. Фота: РІА «Новості»

Адзін з работнікаў кажа, што яму паабяцалі плаціць 120 даляраў штодня за збор целаў расійскіх салдат. Ён разумее магчымую рызыку, але кажа, што многія пагаджаюцца на такую працу, бо знаходзяцца ў безвыходным становішчы.

Жанчыны-мігранткі працуюць у вайсковых шпіталях, сталовых і на фабрыках на акупаванай тэрыторыі.

Мігрантаў наймаюць праз тэлеграм-каналы, дзе ім абяцаюць высокі заробак і бяспечныя ўмовы працы. Але героі матэрыялу кажуць, што некаторым не заплацілі абяцаных грошай, а таксама некаторых не ўпусцілі назад у Расію.

Чытайце таксама:

СМІ: Гомельскае прадпрыемства можа рабіць для Расіі «зубы дракона»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера