Знайсці
16.03.2023 / 15:59РусŁacБел

Кнігу пра Алеся Бяляцкага можна купіць на Allegro

Кніга выйшла перад уганараваннем Алеся Бяляцкага нобелеўскай прэміяй.

«Набыць кнігу можна на Allegro (з дастаўкай у шэраг краін Еўропы). Да ўсіх замоваў, зробленых ад сёння і да 25 сакавіка, у якасці падарунка будзе далучаная адна з налепак — з бела-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй» або з бела-чырвона-белым і жоўта-блакітным сцягамі. Налепкі зробленыя з трывалага, устойлівага да атмасферных умоваў матэрыялу, з моцным клеем, прыдатныя для выкарыстання як унутры памяшкання, так і звонку. Памер кожнай налепкі — з крэдытную картку. Наклейкі будуць далучацца ў рандомным парадку», — гаворыцца ў анонсе.

У выданні «Алесь Бяляцкі» выкладзеныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных яго кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ. Кніга таксама змяшчае выказванні паплечнікаў Алеся. 

У кнізе 240 старонак.

Чытайце таксама:

10 гадoў. Вынесены прысуд нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму

У апошнім слове Алесь Бяляцкі заклікаў да дыялогу дзеля нацыянальнага прымірэння

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031