Прайшлі ператрусы ў праціўнікаў цэха какава-бабоў — праваабаронцы
Праваабаронцы паведамляюць, што з'явілася інфармацыя пра ператрусы ў мінскіх актывістаў, што збіраюць подпісы супраць будаўніцтва цэха «Камунаркі» па перапрацоўцы какава-бабоў.
Ніхто з актывістаў не затрыманы. З людзьмі правялі размову, падчас якой супрацоўнікі сказалі, што «выканкам нервуецца» і «настойліва папрасілі не перашкаджаць рабоце дзяржаўных органаў».
Новы цэх «Камунаркі» плануюць пабудаваць у раёне вуліцы Ангарскай. Гаворка ідзе аб стварэнні на 11 гектарах інавацыйнай імпартазамяшчальнай вытворчасці поўнага цыкла перапрацоўкі какава-бабоў. Пляцоўка, дзе можа размясціцца вытворчасць, знаходзіцца ў раёне вуліцы Герасіменкі, 57, — у межах вуліц Ілімскай, Ангарскай і завулка Балотнікава.
Чытайце таксама:
У Мінску збіраюцца пабудаваць цэх па перапрацоўцы какава-бабоў





