Знайсці
30.03.2023 / 14:541РусŁacБел

У гатэлях Мінска будуць прымаць дактары

У гатэлях Мінска для прыцягнення турыстаў плануюць адкрыць кабінеты дактароў шырокага профілю або дактароў агульнай практыкі, піша тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.

Фота ілюстрацыйнае

У гасцініцах дактары змогуць кансультаваць пацыентаў і даваць ім інфармацыю пра паслугі і цэны на іх у дзяржаўных клініках і РНПЦ. Плануецца распрацоўваць пакетныя медыцынскія туры з магчымымі зніжкамі на размяшчэнне ў гасцініцах.

Ва ўласнасці горада знаходзіцца 15 гасцініц на 2 тысячы нумароў, у тым ліку і гатэль «Еўропа», і ў ідэале ўсе яны могуць працаваць на развіццё ў тым ліку і медыцынскага турызму, які горад мае намер актыўна развіваць.

На інфармацыйна-турыстычным партале Мінска таксама плануецца размясціць інфармацыю аб дзяржаўных медыцынскіх паслугах.

Чытайце таксама:

У Шклове звольнілі кіраўніка раённай бальніцы. Ëн заклікаў раўняцца на Лукашэнку

Выручка ад размяшчэння турыстаў у беларускіх гатэлях за год вырасла

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Марк/адказаць
30.03.2023
Вось дантыстскія кабінеты мелі б посьпех у турыстаў...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930