У Віцебску пʼяны 18-гадовы бяспраўнік уцякаў ад ДАІ і разбіў чужую машыну
У ноч на нядзелю ў Віцебску, каля 01:50, кіроўца Mercedes-Benz не спыніўся па патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ — адбылася пагоня.
Mercedes-Benz пасля ДТЗ
На праспекце Перамогі, паводле ДАІ, ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на раздзяляльную паласу і ўрэзаўся ў металічную агароджу.
Аўтамабілем кіраваў 18-гадовы віцяблянін, які ніколі не меў пасведчання кіроўцы. У яго крыві было выяўлена 0,52 праміле алкаголю. Супрацоўнікам ДАІ ён растлумачыў, што аўтамабіль узяў у знаёмага без яго дазволу пасля сумеснага застолля.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Чмялі працуюць нават больш, чым мы думалі
 2
Расія ўзнагародзіла лукашэнкаўскіх кадэбэшнікаў
 7
«Калі я загіну, пахавайце мой попел пад любым дубам». Пабрацім згадвае Міраслава Лазоўскага
 1
Экс-прэзідэнту Бразіліі далі восем гадоў турмы
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера