Знайсці
18.04.2023 / 08:481РусŁacБел

«Макдональдс» афіцыйна стаў «Мак.by»

Новай назвай былога «Макдональдс» стала «Мак.by». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Мерзкий Кокобай».

Фота: Koko.by

«Гістарычны момант: «Мы адчыненыя» цяпер афіцыйна «Мак.бай», сайт таксама памяняў імя на Mak.by!», — напісаў ён.

Сітуацыя са зменай назвы цягнулася пяць месяцаў. Спачатку была інфармацыя, што рэстараны будуць працаваць пад назвай «Вкусно і точка».

Але на нарадзе 12 снежня Лукашэнка заявіў, што «Макдональдс» цяпер «наша прадпрыемства». 

У лютым рэстараны сталі працаваць пад назвай «Мы адчыненыя».

Падчас паслання да народа 31 сакавіка Лукашэнка наракаў, што яму даводзіцца шмат што рабіць самому: «Умешвацца і вучыць то таго, то гэтага, то «Макдональдс» нейкі перарабляць у «Макбай».

Чытайце таксама:

Магчыма, стала вядома, пад якой назвай будуць працаваць пераемнікі «Макдональдса» ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
З дуба/адказаць/
18.04.2023
Што на гэта скажа тов. Шпакоўскі? Пара аднавіць кампанію АнціМак
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031