Знайсці
18.04.2023 / 09:01РусŁacБел

Жыхара Магілёва асудзілі на пяць гадоў за перадачу даных сілавікоў «Чорнай кнізе Беларусі»

Гомельскі абласны суд 13 красавіка завяршыў разгляд крымінальнай справы 34-гадовага жыхара Магілёва Уладзіслава Купрыянава. Яго абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці, здзейсненай групай асоб паводле ч. 3 арт 130 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

Уладзіслаў Купрыянаў

Судовы працэс пачаўся яшчэ 24 лютага, справу вёў у закрытым рэжыме суддзя Мікалай Доля.

Палітзняволены Уладзіслаў Купрыянаў, якога затрымалі 7 жніўня 2022 года, працаваў інжынерам у «Магілёўскіх гарадскіх электрычных сетках».

Да суда быў змешчаны спачатку ў СІЗА №1 Мінска, затым яго перавялі ў СІЗА №3 Гомеля.

Уладзіславу першапачаткова выставілі абвінавачванні паводле ч. 3 арт. 352 КК (неправамоцнае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя дадзеныя) і ч. 3 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці).

Купрыянава абвінавацілі ў тым, што ўвосень 2020 года, у час пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў, ён нібыта перадаваў звесткі пра месца жыхарства дзяржаўных служачых і людзей з праваахоўных органаў «Чорнай кнізе Беларусі». 17 лістапада 2022 г. праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Суд прызнаў Уладзіслава Купрыянава вінаватым у дапамаганні ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці, учыненых групай асоб, якія пацягнулі цяжкія наступствы, і прызначыў пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падрабязнасці судовага працэсу высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Былы буйны банкір аказаўся за кратамі за каментары супраць Лукашэнкі

Дзяржтэлебачанне паказала сюжэт пра затрыманне заснавальніка незалежнага сайта Леаніда Гаравога

У Брэсце затрымалі былога палітвязня. Ён стаў ахвярай фэйкавай рассылкі сілавікоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031