Знайсці
18.04.2023 / 11:526РусŁacБел

Дэпутаты прапанавалі дапоўніць закон аб СМІ забаронай на прапаганду ЛГБТ

Дэпутаты на пасяджэнні сесіі Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

Зала пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў. Фота: БелТА

Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў урадам. Паведамляецца, што ён накіраваны на забеспячэнне канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі, абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, нацыянальнай бяспекі ў галіне масавай інфармацыі, паведамляе БелТА.

Дакументам «удакладняецца парадак дзейнасці замежных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Беларусі, замацоўваецца магчымасць прымянення мер у адказ у дачыненні да замежных сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсаў, журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі».

Праект закона прайшоў усе неабходныя працэдуры для разгляду Палатай прадстаўнікоў. Заўвагі і прапановы, якія паступілі, не носяць канцэптуальнага характару і будуць урэгуляваныя пры падрыхтоўцы законапраекта для разгляду ў другім чытанні.

Таксама дэпутаты прапанавалі дапоўніць закон аб СМІ забаронай на прапаганду ЛГБТ.

Кіраўнік Мінінфарма Уладзімір Пярцоў адзначыў, што, яны ўжо распачалі дастатковыя меры для таго каб распаўсюджванне такой прадукцыі ў нашай краіне было абмежаванае. «Я думаю, што трэба ў комплексе падысці да распрацоўкі такога законапраекта і ключавую ролю павінны адыграць заканадаўцы, сцягнуўшы да сябе розныя ведамствы: і Мінадукацыі, і Міністэрства аховы здароўя, і Мінінфарм, і МУС, каб гэта быў комплексны і шырокі прававы акт», — сказаў Пярцоў.

Мінінфарм Беларусі рыхтуецца да абароны традыцыйных каштоўнасцяў Расіі

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ёсць геі на самых высокіх узроўнях і яны «залатыя людзі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Алеся/адказаць/
18.04.2023
Беларусы за ЛГБТ!
0
депутана/адказаць/
18.04.2023
а што такое ЛГБТ? Л., ГБ і БТ ?
і яны хочуць гэта забараніць?
0
Улад/адказаць/
19.04.2023
У першую чаргу трэба адключыть тэлеканалы РФ. Вось дзе самая распуста!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера