Знайсці
20.04.2023 / 11:5516РусŁacБел

«Ты ж мужык. Будзь ім». У прапагандысцкім роліку Мінабароны Расіі з Z-рэкламай службы па кантракце зняўся беларус

Адзін з актораў прапагандысцкага відэароліка Мінабароны Расіі, у якім заклікаюць мужчын служыць па кантракце, зняўся грамадзянін Беларусі Максім Шалыпін, даведалася «Агентство».

Максім Шалыпін. Фота: старонка УКантакце

 Ролік з рэкламай кантрактнай службы ў войску зʼявіўся ў тэлеграм-канале Мінабароны вечарам 19 красавіка. У ім паказаныя ахоўнік, фітнэс-трэнер і таксіст, якія становяцца ваеннымі і надзяваюць форму з нашыўкай Z. «Ты ж мужык. Будзь ім», — гаворыцца ў роліку, пасля чаго зʼяўляецца абяцанне аб грашовых выплатах.

Шалыпін грае ролю фітнэс-трэнера. Пры яго зʼяўленні ў роліку ўсплывае фраза «Хіба ў гэтым твая сіла?». Затым па сюжэце ён становіцца вайскоўцам і надзявае форму з нашыўкай у выглядзе літары Z.

Скрын з прапагандысцкага відэа

Скрын з прапагандысцкага відэа

Максім Шалыпін сапраўды быў фітнэс-трэнерам у беларускім клубе ў Віцебску, пра што «Агентству» паведамілі ў самім клубе.

Са злітых баз вынікае, што ў мужчыны грамадзянства Беларусі. На старонцы ў ВК паказаны яго родны горад — Віцебск. Пры гэтым цяпер, мяркуючы па Instagram ён жыве ў Маскве, працягвае трэніраваць і займацца бодзібілдынгам. На старонцы ён называе сябе мадэллю, акторам і байкерам.

Шалыпін адмовіўся адказваць на пытанні журналіста.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
41
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
55
1
Мойша/адказаць/
20.04.2023
Максим Дизайнер, а што прыгожага? Ну напампаваўся і ўсё.
3
Лукоморье/адказаць/
20.04.2023
Чувак нормально устроился. Его не призовут,а русликов не жалко.
0
Полацк/адказаць/
25.04.2023
пввыа, шалыпИН гэта не вельмі беларуская фамілія ,калі на то пайшло,
большасць беларусаў маюць фаміліі на -іч -ка -скій
Большасць беларусаў па іншаму глядзяць на сусвет і на савок
Большасць беларусаў нават расейскамоўных цэніць сваю культуру 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031