Знайсці
04.05.2023 / 11:4417РусŁacБел

«Не буду спяваць з тэрарыстамі, якія забіваюць дзяцей». 13-гадовая ўкраінская спявачка адмовілася дзяліць сцэну з расіянінам на фестывалі ў Італіі

Трынаццацігадовая спявачка з Украіны Сафія Самалюк адмовілася дзяліць сцэну з расійскім выканаўцам на вядомым фестывалі Sanremo Junior, які праходзіць у Італіі. Пра ўдзел расіян арганізатары абвясцілі за некалькі гадзін да самага конкурсу 3 мая, распавялі прадстаўнікі спявачкі, пра выпадак піша «Украінская праўда».

Замест прэзентацыі свайго вакальнага нумара, Сафія Самалюк сказала прамову. У ёй спявачка заявіла пра недапушчальнасць прысутнасці на міжнароднай сцэне прадстаўнікоў краіны-агрэсара.

«Я не буду спяваць на адной сцэне з расійскімі тэрарыстамі, якія забіваюць украінскіх дзяцей. Спадзяваюся, у наступным годзе на гэтай сцэне краіны-тэрарысткі не будзе. Калі ласка, падтрымлівайце Украіну», — заявіла са сцэны Сафія.

Кіяўлянка Сафія Самалюк у 2021 годзе стала пераможцай фестывалю Чарнаморскія гульні, які праходзіў у Скадоўску Херсонскай вобласці. Яна атрымала перамогу ў катэгорыі «вакалісткі 11-13 гадоў». У 2022 годзе спявачка атрымала гран-пры дзіцячага фестывалю United Kids у Балгарыі. Яна стала найлепшай сярод удзельнікаў узроставай катэгорыі 13-14 гадоў.

Вакальны конкурс Sanremo Junior праходзіць у Італіі пад эгідай міжнароднай арганізацыі ЮНІСЕФ — Дзіцячага фонду ААН. Яе мэтай вызначаная абарона правоў і інтарэсаў дзяцей.

Чытайце таксама:

Еўрабачанне-2023: вось топ-10 песень, якія могуць перамагчы

Беларускі гурт, які бліжэй за ўсіх быў да «Грэмі»

Паўднёвакарэйскі дзявочы гурт устанавіў абсалютны рэкорд па праглядах на Youtube. 30 мільярдаў!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
2
1
Літвін/адказаць/
04.05.2023
Юра, тут ні пра рацыю а пра факт, а хто хоча бачыць іншае то на здароўе але я ведаю меркаванне ўкраінцаў пра беларусаў і вашыя згадкі недарэчных пратэстаў 20 толькі шчэ боььш злуюць украінцаў і мабыць не без падстаўна бо ціханоўская пратаптала сцежку для пуціна.
3
Максим Дизайнер/адказаць/
05.05.2023
Юра

Кто тебя в Германии или Великобритании обстреливает, воЕн света колбасный?
0
Купи себе присыпку/адказаць/
06.05.2023
Максим Дизайнер, у рашистов подгорает от таких новостей, даже когда они сидят в машкве в теплой кофешке, да Максимка.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930