Знайсці
17.05.2023 / 09:114РусŁacБел

У Магілёве прыбралі помнік Папу Яну Паўлу II. Але часова — толькі для рэстаўрацыі

Помнік пантыфіку ўсталявалі дзесяць гадоў таму, і за гэты час з'явіліся праблемы з пастаментам. Пасля рамонту скульптуру святара вернуць на пляцоўку галоўнай каталіцкай святыні горада — касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава.

Помнік Папу Яну Паўлу II у Магілёве. Фота: mogilevnews.by

На знікненне помніка звярнулі ўвагу гараджане ў сацыяльных сетках. На фотаздымках бачна, што самой скульптуры няма, а пастамент нібы дэмантуюць.

Двухметровая постаць пантыфіка на пастаменце стаяла справа ад галоўнага ўвахода ў кафедральны касцёл.

Як удалося высветліць, нічога надзвычайнага з помнікам не адбылося. Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава вырашыла, што надышоў час выправіць хібы пастамента. У ім спецыялісты выявілі мікратрэшчыны, якія маглі прывесці да большых праблем з помнікам. Пакуль будуць займацца пастаментам, адрэстаўруюць і двухметровую постаць пантыфіка.

Так выглядае пастамент цяпер. Скульптуры пантыфіка няма. Фота: сацыяльныя сеткі

На рамонт помніка збіраюць ахвяраванні.

Помнік Папу Яну Паўлу II усталявалі ля касцёла ў кастрычніку 2013 года. Так магілёўскія каталікі адзначылі гадавіну абрання ў 1978 годзе кардынала Караля-Юзэфа Вайтылы Папам Рымскім. Кіраўніком Рыма-каталіцкай царквы ён заставаўся да скону 2 красавіка 2005 года. У 2014-м святар быў кананізаваны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

У Магілёве падчас набажэнства граў на аргане сам мясцовы біскуп ВІДЭА 

Ці будзе касцёл у Бабруйску належаць вернікам? Пакуль выглядае, што прынамсі не найбліжэйшым часам

«Перадумалі, калі падлічылі». Што кажуць мясцовыя ўлады пра абвал бернардзінскага кляштара на Ушаччыне

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3
17.05.2023
Верым?
0
Народ/адказаць/
17.05.2023
Больше не вернут
0
Кажан /адказаць/
17.05.2023
Ну да ну да, гэта так заўсёды. Будынак Касьцёлу не належыць яму як і зямля. Ўсё перададзена толькі ў бязвыплатнае карыстаньне. Гэта значыць, што ці стаяць помніку ці не надалей будуць вырашаць гзв "ўлады". А тут "крок у лева ці ў права" дык могуць ня толькі помнік не вярнуць на сваё мейсца, а яшчэ й будынак цалкам забраць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера