Знайсці
23.05.2023 / 09:192РусŁacБел

У цэнтры Мінска ўстанавілі вялікае люстэрка ФОТАФАКТ

На вуліцы ў самым цэнтры Мінска ўстанавілі вялікае люстэрка. Канструкцыю прымацавалі на сцяну будынка, размешчанага насупраць Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Фота: Tochka.by

Вулічнае люстэрка ўжо стала хітом у гарадскіх мінакоў. Асабліва любяць у яго глядзецца дзяўчаты. І не проста глядзецца, а рабіць сэлфі, піша Tochka.by.

Ёсць у люстэрка і больш карыснае прызначэнне. Дзякуючы навінцы, можна падрыхтавацца да спаткання падчас чакання другой паловы, сустрэчы з якімі часта прызначаныя ў цэнтры горада, побач з музеем.

Ідэя ўсталяваць вялікае вулічнае люстэрка належыць уладальнікам кавярні па адрасе вул. Леніна, 15. Вышыня канструкцыі прыкладна два метры.

Глядзіцца яно на фасадзе будынка цалкам арганічна.

Фота: tochka.by

«Будынак, у якім знаходзіцца наша ўстанова, з'яўляецца гістарычнай каштоўнасцю. І вешаць шыльды на фасад нельга. Таму мая жонка прыдумала такую ідэю — прымацаваць да сцяны вялікае люстэрка і нанесці на яго лагатып нашай кветкавай крамы і кавярні», — распавядае ўладальнік бізнэсу Аляксандр Міхалоўскі.

Па словах Аляксандра, у люстэрка глядзяцца і фатаграфуюцца многія.

Фота: Tochka.by

«Праўда, пакуль мы не адчулі нейкага росту колькасці наведвальнікаў. Але затое людзі могуць зрабіць эфектнае сэлфі на фоне прыгожага будынка музея. Чым дрэнна?»— адзначае ён.

Так што ў Мінску з'явілася яшчэ адна фотазона, дзе можна зрабіць цікавыя здымкі. І не забудзьцеся зазірнуць у Мастацкі музей, гэта таксама карысна.

Чытайце таксама:

У кожным раёне Мінска сёлета зробяць зоны адпачынку. Дзе іх размесцяць і што там будзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3
0
вася/адказаць/
23.05.2023
Ёто это эе пропаганда экстремисткой организации
3
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
23.05.2023
я не люблю глядзецца ў люстэрка
і фота маіх амаль няма
я не забараняю сябе фатаграфаваць
фатаграфаваць можна, але толькі тады, калі я гэтага не бачу
чаму? таму што не ўмею (і не жадаю) пазіраваць на камеру ад слова
абсалютна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031