Знайсці
25.05.2023 / 14:041РусŁacБел

Прэзентацыя кнігі «Казік з Каменнай Горкі» ў Варшаве

Кніга Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Гораду» адбудзецца ў суботу на Міжнародным кніжным кірмашы ў варшаўскім Палацы культуры і навукі.

«Дарагія сябры і сябровачкі! Запрашаю ў гэтую суботу на прэзентацыю маёй кнігі для дзяцей «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Гораду» на Міжнародным кніжным кірмашы ў варшаўскім Палацы культуры і навукі (тая самая савецкая высотка на метро Centrum). Кожны наведнік атрымае подпіс аўтара з пажаданнямі і падаруначак», — напісаў у фэйсбуку аўтар.

Калі? Субота (27 мая) 10:30—11:55

Дзе? Палац культуры і навукі, уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай

Вялікі беларускі кніжны павільён №168 (Sala Ratuszowa)

Кнігу можна купіць і ў любы іншы дзень (выстава пачалася ў чацвер, а скончыцца ў нядзелю).

Чытайце таксама:

Беларускіх кнігароў запрасілі ў Варшаву на міжнародны кніжны кірмаш

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Казік/адказаць/
26.05.2023
Усім раю
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031