Выйшла на балкон глядзець на СПА — Клічко расказаў пра загінулую падчас начной атакі
Падчас начной атакі расейцаў у Кіеве загінула жанчына, якая вырашыла выйсці на балкон падчас удару, яшчэ 12 чалавек атрымалі раненні, з іх 5 былі шпіталізаваныя, піша «Украінская праўда».
Віталь Клічко ў двары пашкоджанага дома
«Пацярпела 12 кватэр. На жаль, 1 чалавек загінуў. 12 чалавек атрымалі траўмы, 5 з іх знаходзяцца цяпер у шпіталі».
Клічко паведаміў, што цяпер ідзе разбор завалаў і пашкоджаных кватэр.
У прыватнасці, у 24-павярховым доме ў Галасееўскім раёне, куды ноччу патрапілі абломкі расійскага дрона.
Фота: Украінская праўда
Таксама з двара вывозяць пашкоджаныя машыны жыхароў.
Фота: Украінская праўда
Чытайце таксама:
Чарговая начная атака на Кіеў. Паветраная трывога доўжылася амаль тры гадзіны
Ва ўкраінскіх гарадах адбываюцца экстранныя адключэнні святла





