Знайсці
31.05.2023 / 09:261РусŁacБел

У Мінску ад заўтра пачнуць касіць вадаёмы. Як гэта адбываецца?

Пакос расліннасці на рэках і вадаёмах сталіцы звычайна пачынаецца пасля завяршэння забароны на такія працы з-за нерасту рыбы.

Фота: «Мінск-Навіны»

Для гэтых мэт у «Мінскводаканала» маецца спецыялізаваная тэхніка, расказаў «Мінск-Навінам» дырэктар прадпрыемства Фёдар Рымашэўскі.

— Машыны Berka валодаюць высокай прадукцыйнасцю і працуюць на ўчастках глыбінёй 70—80 см і больш. Камбайны Truxor выкарыстоўваюць у больш плыткіх месцах, напрыклад, у заказніку «Лебядзіны». У першую чаргу пакос будзем рабіць там, дзе водарасці ўжо дасягнулі паверхні вады. Гэта Сляпянская водная сістэма, Цнянскае вадасховішча, — распавёў Ф. Рымашэўскі.

Ён удакладніў, што на прадпрыемстве распрацаваны графік касьбы. Але, акрамя планавых работ, калі будуць паступаць звароты аб зарастанні тых ці іншых участкаў, на іх таксама будуць аператыўна рэагаваць.

За сезон на асобныя ўчасткі водных аб'ектаў тэхніка «Мінскводаканала» выязджае неаднойчы. За мінулы год «ураджай» прадпрыемства склаў каля 400 т багавіння, якое адправілі на перапрацоўку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
31.05.2023
А што, 10000 таўсталобікаў ды белых амураў, якіх колісь выпусьцілі ў Сьвіслач(ну, тут так паведамлялі)), з мэтаю чысткі русла, ужо перадохлі ? Давайце паўторым (папілім))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031