Знайсці
01.06.2023 / 14:261РусŁacБел

Яшчэ адна партыя падае дакументы на перарэгістрацыю без персанальных звестак

Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» расказаў «Народнай Волі», што дакументы на перарэгістрацыю партыі збіраецца падаваць 2 чэрвеня.

Старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін

— Мы правялі з'езд, і ў пятніцу маем намер адправіць дакументы ў Мінюст, — сказаў Сяргей Іванавіч. — Апошні тэрмін — 2 чэрвеня, таму мы не спяшаемся, час ёсць. Мы падрыхтавалі пратакол нашага нядаўняга з'езда — яго таксама трэба прыкладаць, іншыя дакументы і ў пятніцу ўсе адправім па пошце.

Сяргей Калякін заявіў, што персанальныя звесткі не выдаюцца.

«Дзяржава, калі запытвае ў вас персанальныя даныя, лічыць, што з'яўляецца як бы аператарам і не падпадае пад устаноўленыя ёй жа правілы. Хоць ёсць норма, што персанальныя даныя можна распаўсюджваць і апрацоўваць толькі са згоды самога чалавека. Не ўсе сябры нашай партыі хочуць, каб Мінюст ведаў іх адрас, месца працы, тэлефоны… Наогул, я лічу, што ўлада з перарэгістрацыяй палітычных партый робіць вялікую дурасць, наступствы якой выявяцца праз некаторы час…» — тлумачыць палітык.

Дакументы на рэгістрацыю падала наваспечаная партыя «Белая Русь», праўладная Камуністычная партыя. Учора беларуская партыя «Зялёныя» заявіла, што падае дакументы на перарэгістрацыю таксама без персанальных звестак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
01.06.2023
Sjargei Kaljakin ! Velmi prystoiny czalavek. Sustrakau jago nekali u Brusseli...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031