Знайсці
02.06.2023 / 08:391РусŁacБел

Кім Кэтрал (Саманта) усё ж такі здымецца ў працягу фільма «Сэкс у вялікім горадзе»

Адсутнасць гераіні Кэтрал у папярэдніх серыях тлумачаць яе пераездам у Лондан.

Кім Кэтрал, якая адсутнічала ў адноўленым культавым серыяле «Сэкс у вялікім горадзе», пагадзілася сыграць у другім сезоне сіквела «І проста так», піша Бі-бі-сі.

Яна з'явіцца толькі ў адной сцэне фіналу серыяла, які здымае HBO.

Таксама стала вядома, што яна прамовіць сваю частку дыялогу ў кадры ў адсутнасць іншых зорак серыяла, у тым ліку і Сары Джэсікі Паркер.

Адсутнасць гераіні Кэтрал у папярэдніх серыях тлумачаць яе пераездам у Лондан.

У арыгінальным серыяле «Сэкс у вялікім горадзе» было шэсць сезонаў, якія трансляваліся з 1998 па 2004 год. Пасля да яго дадаліся два працягі.

Асноўная сюжэтная лінія — жыццё, праца і стасункі чатырох жанчын у Нью-Ёрку ў 1990-х і пачатку 2000-х гадоў.

Міранда, Шарлота, Саманта, Кэры. Кадр з фільма

Усе чатыры персанажы — Кэры, Саманта, Міранда і Шарлота, якіх сыгралі Сара Джэсіка Паркер, Кім Кэтрал, Сінція Ніксан і Крысцін Дэвіс, — сталі зоркамі.

Усе яны, акрамя Кэтрал, зноў з'явіліся на экранах у 2021 годзе ў працягу серыяла пад назвай «І проста так».

Афіцыйнага тлумачэння, чаму Кэтрал не з'явілася ў сіквеле, не было. Аднак казалі пра яе нацягнутыя адносіны з іншымі гераінямі і самім шоу.

У інтэрв'ю Пірсу Моргану ў 2017 годзе Кім заявіла, што яны «ніколі не былі сябрамі».

Яна апісала свае адносіны з імі як «таксічныя» і выключыла сваё з'яўленне ў трэцім працягу «Сэксу ў вялікім горадзе», адкінуўшы здагадкі аб тым, што гэта адбылося праз яе няўдалыя перамовы аб ганарары.

Яна таксама заявіла, што Сара Джэсіка Паркер магла б «паводзіць сябе лепш» у гэтай сітуацыі.

Раней прадзюсар працягу Майкл Патрык Кінг заяўляў, што ён не ўяўляе, як Кэтрал можа вярнуцца.

Але, як мяркуюць, ён мог змяніць сваё меркаванне пасля размовы з кіраўніком HBO Кейсі Блойс.

Другі сезон «І проста так» павінен выйсці на экраны ў чэрвені. А серыя, у якой сыграла Кэтрал, з'явіцца ў жніўні.

Чытайце таксама:

Фільм «II» рэжысёркі Улады Сяньковай можна паглядзець у анлайн-кінатэатры беларускага кіно Vodblisk

«Анатомія падзення»: фільм-пераможца Канскага кінафестывалю даследуе жыццё пары, у якім не ўсё так адназначна

Такешы Кітана супраць усіх. Фільм «Kubi» («Шыя») — жорсткая разня, у якой ніхто не варты спачування

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
0
Пан Н'ютан/адказаць/
02.06.2023
Гляджу на фота і думаю, вось як на ёй сукенка трымаецца, чаму яна не з'язджае долу ? Гэта ж супярэчыць законам фізікі!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера