На саміце ў Малдове прэзідэнтка Мая Санду не дазволіла прэмʼер-міністру Венгрыі Віктару Орбану пацалаваць ёй руку
Саміт Еўрапейскай палітычнай садружнасці ў Малдове прайшоў 1 чэрвеня. Але відэа з'явілася толькі сёння.
Саміт ЕПС на два дні зрабіў Кішынёў цэнтрам Еўропы. Туды з'ехаліся 49 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў еўрапейскіх краін. Калі прэзідэнтка Малдовы Мая Санду сустракала прэмʼер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, здарыўся канфуз.
Орбан паспрабаваў пацалаваць Санду руку. Але тая не дазволіла.
«Гэта і палітычная, і фемінісцкая акцыя. Але фінал гісторыі мог бы быць і іншым: калі б сэксіст Орбан за сваю спробу атрымаў аплявуху, то Санду мела б усе шанцы разлічваць на месца ў гісторыі фемінізму», — пракаментаваў у тэлеграм-канале гісторык Аляксандр Фрыдман.
Чытайце таксама:
Орбан расказаў, што маліўся за перамогу Эрдагана. «Інакш была б трагедыя»
Прэм'ер Венгрыі назваў Украіну «фінансава неіснуючай дзяржавай». У Расіі яго пахвалілі
Венгерскі міністр замежных спраў расказаў, навошта лётаў у Мінск





