Знайсці
18.06.2023 / 08:039РусŁacБел

Пуцін хацеў зрабіць Беларусь «гарантам бяспекі» Украіны

На сустрэчы з дэлегацыяй краін Афрыкі Уладзімір Пуцін паказаў праект «Дамовы аб пастаянным нейтралітэце і гарантыях бяспекі Украіны», падрыхтаваны ў сакавіку 2022 года ў Стамбуле. Яго падпісанне, па словах прэзідэнта РФ, было сарванае Украінай.

Паводле Пуціна, дакумент складаўся з 18 артыкулаў, а ў дадатку нібыта быў вызначаны максімальны памер украінскай арміі. Таксама ў ім былі пазначаныя ў якасці гарантаў бяспекі для Украіны Вялікабрытанія, Кітай, ЗША, Турцыя, Францыя і Беларусь.

На стамбульскіх перамовах нібыта таксама абмяркоўвалася колькасць асабовага складу і ўзбраенняў Узброеных сіл Украіны. Тут расійскія і ўкраінскія пазіцыі адрозніваюцца ў разы.

На тытульным лісце пазначана, што праект складзены па стане на 13 красавіка — праз два тыдні пасля адступлення расійскіх войскаў з-пад Кіева. Іншымі словамі, яно дакладна не адбылося ў рамках гэтай дамовы.

Таксама гэта здарылася ўжо пасля таго, як стала вядома пра масавыя забойствы мірных жыхароў у Бучы (Расія іх называе фэйкам і адмаўляе), што Украіна назвала прычынай спынення перамоваў з РФ.

Улады Украіны сапраўднасць дакумента не пацвердзілі.

Чытайце таксама:

Пяскоў: Задача дэмілітарызацыі Украіны шмат у чым выкананая, яна ваюе заходняй зброяй

Аляксей Талай прызнаўся, што вываз украінскіх дзяцей у Беларусь ухваліў асабіста Лукашэнка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17
18.06.2023
Гарантыя толькі на Смаленск і марскі порт Калінінград (былы Каралевец, Krolewiec) які Масковія павінна вярнуць Беларусі разам з частковымі землямі Полацкай і Тверскай вобласці. Так сама Бранск, Арол, Калуга з украінскім Курскам і Белгарадам павінны вярнуцца да Еўропы, былога Вялікага Княства Літоўскага.
18.06.2023
Масковія павінна разваліца і адлезці ад усіх суседзяў.
18.06.2023
Найбольш лепшая гарантыя — поўны выхад ўсіх ваенных і вайсковых аб'ектаў з тэрыторыі Беларусі і Украіны і адвод маскоўскіх войскаў за 500 км ад беларускай і ўкраінскай мяжы. Так сама каб у Пскову, Цверы, Смаленску, Бранску, Арлу, Калуге, Курску, Белгараду, Растову і на Кубані былі міжнародныя міратворцы разам з миратворцамі НАТА. Вольная дэмакратычная Беларусь разам з Украінай ідуць у НАТА
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031