Знайсці
23.06.2023 / 06:443РусŁacБел

Спёка ў Пекіне б'е рэкорды. Такое ўражанне, што над горадам свецяць тры сонцы

У чацвер у Пекіне быў зарэгістраваны самы гарачы чэрвеньскі дзень з 1961 года, калі пачалі весці такую статыстыку. Гідраметэастанцыя на поўначы сталіцы зафіксавала 41,8°C.

Фота: Getty Images

Раней улады горада з насельніцтвам больш за 21 млн чалавек ужо абвясцілі аранжавы (перадапошні) узровень небяспекі ў сувязі з моцнай спёкай, а на мінулым тыдні была абвешчаная трывога ў сувязі з рызыкай цеплавых удараў, як піша Бі-бі-сі.

Спёка супала са святам дракона лодак Дуань, калі кітайцы па традыцыі шмат часу праводзяць на вуліцы. Аднак на працягу ўсяго свята, якое доўжыцца тры дні, у раёне Пекіна чакаецца працяг спёкі, і ўлады рэкамендуюць людзям, асабліва тым, у каго маюцца праблемы са здароўем, менш часу праводзіць на сонцы, каб пазбегнуць цеплавых удараў і іншых ускладненняў.

Многія жыхары Пекіна вырашылі ратавацца ад спёкі, купаючыся ў шматлікіх каналах горада.

«Раней у чэрвені ніколі не было так горача, — напісаў у сацыяльнай сетцы Weibo адзін з карыстальнікаў. — Можа быць, проста цяпер над Пекінам свецяць адразу тры сонцы?»

Праблемы з электрычнасцю

Ва ўмовах спёкі да энергетычнай сістэмы Кітая выстаўляюцца асаблівыя патрабаванні: адначасовае ўключэнне шматлікіх кандыцыянераў можа прывесці да блэкаўту.

І хоць гэтага пакуль не адбылося, на мінулым тыдні Дзяржаўнае энергетычнае ўпраўленне Кітая нават зладзіла на ўсходзе краіны першыя ў гісторыі вучэнні, на якіх адпрацоўваліся дзеянні на выпадак сур'ёзных перабояў з электраэнергіяй.

У буйным партовым горадзе Цяньцзінь праз актыўнае выкарыстанне кандыцыянераў і іншага электраабсталявання нагрузка на электрасетку ў чэрвені павялічылася на 23% у параўнанні з паказчыкамі мінулага года, і ўлады горада стварылі спецыяльныя рамонтныя брыгады, якія патрулююць тунэлі з электракабелямі, каб можна было тэрмінова ліквідаваць наступствы магчымых аварый.

У чым прычына анамальнай спякоты?

Па словах навукоўцаў, анамальная спёка — гэта адзін са складнікаў глабальнага пацяплення, якое, у сваю чаргу, паскараецца ў выніку спальвання выкапнёвых відаў паліва. Для краін Азіі гэтыя кліматычныя змены ў 30 разоў павышаюць імавернасць анамальнай спёкі.

Сапраўды, адразу ў некалькіх краінах у апошнія тыдні адзначаюцца рэкордна высокія тэмпературы. А красавіцкая спёка ў Тайландзе, Лаосе, Бангладэш і Індыі, калі тэмпература перавальвала за 45°C, стала гістарычным рэкордам.

Чытайце таксама:

Выпаленая Еўропа. Кантыненту пагражаюць рэкордная засуха, спёка і пажары другі год запар

У Іспанію прыйшла афрыканская спёка — там рэкордныя для красавіка 38,7°C

Еўропа награваецца хутчэй, чым іншыя часткі свету

Наступствы такой спёкі выліваюцца ў тысячы смерцяў, шпіталізацыі, расплаўленыя дарогі і шкоду для іншых аб'ектаў інфраструктуры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
12
Сумна
9
Абуральна
2
3
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
23.06.2023
так у них же там на Западе (в смысле - Китая) построены вроде целые города
почему не хотят переселяться ?
любят Пекла ?
1
пытаннечка/адказаць/
23.06.2023
Дзе там аматары тэорый, што ніякага пацяплення няма і людзі ніяк на гэта не ўплываюць
1
барадзед/адказаць/
23.06.2023
пытаннечка,дык пацяплення і няма - гэта састарэлая назва, зараз гэта тэорыя называецца "глабальная змена клімата" https://en.wikipedia.org/wiki/Climate_change#Terminology
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031