Знайсці
24.06.2023 / 12:178РусŁacБел

Марыя Захарава: У нас адзін галоўнакамандуючы

У гісторыі ёсць моманты, калі асабістае трэба адкласці на потым, заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі.

Марыя Захарава. Фота: Maksim Konstantinov / Getty Images

«У нас адзін галоўнакамандуючы. Не два, не тры. Адзін. І ён заклікаў усіх аб'яднацца. Гэта цяпер галоўнае», — цытуе словы Захаравай «Спутнік».

Прадстаўнік МЗС РФ адзначыла, што ва ўсіх сваё стаўленне да таго, што адбываецца, але ёсць моманты, калі асабістае трэба адкласці на потым. Калі цяпер усе расіяне не аб'яднаюцца і кожны будзе сам за сябе, то «нічога ўжо не будзе важна».

«Вораг толькі і чакае нашай міжусобіцы. Не дачакаецца!» — заявіла прадстаўніца МЗС. Яна заклікала байцоў не паддавацца на правакацыі.

«…Калі толькі яму паддацца, усё, дзеля чаго мы жывём і змагаемся кожны на сваім месцы, рассыплецца», ― сказана ў заяве Захаравай.

Чытайце таксама:

Вагнераўцы ў Растове, марш на Варонеж, зварот Пуціна. Што на цяперашні момант вядома пра «мяцеж Прыгожына»

Ключавы момант у спробе вайсковага перавароту ў Расіі: ці пасля звароту Уладзіміра Пуціна вагнераўцы спыняцца

«Удар у спіну». Пуцін выступіў са зваротам да вайскоўцаў і насельніцтва

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3
1
Ёсік/адказаць/
24.06.2023
Часам здаецца, што некаторыя яе выступы не ўзгадняецца з лаўровым і мзс
0
Gen. Delirium/адказаць/
24.06.2023
Бум,на апахмел вылезла. Імя яе адзінага гаў**камандуючага ўзгадаць да трэцяй чаркі не змагла.
0
филолог/адказаць/
24.06.2023
Опечатка в слове "главнокомандующий"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031