Знайсці
02.07.2023 / 19:3637РусŁacБел

У якой тары піва лепш захоўваецца: у пляшцы ці ў бляшанцы?

На гэтае пытанне паспрабавалі знайсці адказ амерыканскія навукоўцы.

Фота: Nam Y Huh, AP

Даўно вядуцца спрэчкі паміж аматарамі піва наконт таго, якое піва смачнейшае — з бляшанкі ці з бутэлькі. І дзе яно лепш захоўвае свае ўласцівасці з часам: у бляшанцы ці ў пляшцы.

Піва змяшчае мноства смакавых злучэнняў, якія выпрацоўваюцца дражджамі, хмелем і іншымі інгрэдыентамі. Калі захоўваць піва доўга, адбываюцца хімічныя рэакцыі, у выніку якіх адных кампаненты распадаюцца і ўтвараюцца іншыя, што прыводзіць да старэння ці чарсцвення піва.

Каб дапамагчы піваварам прадоўжыць тэрмін прыдатнасці піва, вучоныя правялі шмат даследаванняў. Але ў сваёй большасці яны засяроджваліся на светлых лагерах і абмежаванай групе хімічных рэчываў. Гэта тлумачыцца тым, што светлы лагер — самае распаўсюджанае піва ў свеце.

Хімікі з Каларадскага ўніверсітэта (ЗША) паспрабавалі знайсці адказ на пытанне, у якой тары піва лепш захоўваецца — у бляшанцы ці шкляной бутэльцы? Для гэтага яны ўзялі такія гатункі, як амбер-эль і індыйскі пэйл-эль, якія былі разлітыя ў бутэлькі і бляшанкі. Вынікамі свайго даследавання вучоныя падзяліліся ў часопісе Амерыканскага хімічнага таварыства.

Пробнае піва было зварана на бровары New Belgium Brewing Company у Форт-Колінзе. Каманда захоўвала бляшанкі і карычневыя бутэлькі з абодвума гатункамі піва на працягу месяца ў халодных умовах (3°C), а затым на працягу пяці месяцаў пры пакаёвай тэмпературы (20°C), каб імітаваць тыповыя ўмовы захоўвання.

Праз кожныя два тыдні навукоўцы адкаркоўвалі піва і праводзілі дэталёвы хімічны, спектраграфічны і храматаграфічны аналізы. Усяго аналізавалася каля сямі дзясяткаў хімічных рэчываў.

Вучоныя высветлілі, што канцэнтрацыя некаторых метабалітаў у амбер-элі значна адрознівалася ў залежнасці ад таго, ці было гэта піва разліта ў бляшанку ці ў бутэльку. Амбер-эль заставаўся больш свежым у бутэльцы.

А вось індыйскі пэйл-эль быў нашмат менш адчувальным да тыпу ўпакоўкі. Даследчыкі мяркуюць, што гэта звязана з больш высокай канцэнтрацыяй поліфенолаў з хмелю. Гэтыя злучэнні не толькі прадухіляюць акісленне, але і звязваюцца з амінакіслотамі, захоўваючы іх у піве, а не дазваляючы ім прыліпаць да ўнутранай сценкі кантэйнера.

Такім чынам, калі поліфенолаў у піве мала (лагер, бітар, стаўт), то ў бляшанках акісленне будзе адбывацца заўважна хутчэй.

Гэта тлумачыцца тым, што бляшанкі больш успрымальныя да паглынання кіслароду падчас разліву піва з-за вялікай плошчы паверхні адтуліны бляшанай банкі да прымацавання накрыўкі і немагчымасці цалкам выдаліць з такой банкі паветра з дапамогай вакууму праз яе канструкцыю.

Пры разліве піва ў шкляныя бутэлькі тэхналогія дазваляе выпампаваць паветра з дапамогай вакууму.

Даследаванне паказала, што індыйскі бледны эль менш змяняе свае ўласцівасці незалежна ад тары, бляшанкі ці бутэлькі, у параўнанні з янтарным элем. Фота: матэрыялы навуковага артыкула

А вось тое, што бутэлькі прапускаюць святло, а бляшанкі — не, на піве амаль ніяк не адбіваецца.

Вучоныя заўважаюць, што тып тары ўплывае на смак піва, які з цягам часу змяняецца. Але ў гэтым пытанні шмат нюансаў.

Чытайце яшчэ:

Беларусь забараніла ўвоз літоўскага і польскага піва

У беларускіх крамах сталі прадаваць расійскае піва ў незвычайнай упакоўцы

Нямецкі бровар стварыў першае ў свеце гатовае парашковае піва

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
8
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
03.07.2023
мужыкі не сварыцеся) піва ж наадварот здаецца мусіць рабіць лагодным...
дарэчы, са святам вас! з Днём незалежна
га піўнога прабегу (National Independent Beer Run Day) - ЗША /iyul/3 🍺🥤🍺
ну, хто хоча, можа канечне адзначыць Дзень амерыканскага быдла (American Redneck Day) - ЗША /iyul/3 🙃
0
Mafkees /адказаць/
04.07.2023
Жвір, магчыма прычына ў тым, што ў Бельгіі ня ўмеюць варыць клясычнае піва. Бельгійцы злаўчыліся кампенсаваць брак смаку падвышэньнем алкаголю. Чувачек,ты мне надоел своей чушью про класичнае або не класичнае,пей ты что хочешь,только не опписайся от выпитых ведер ослиной мочи.А по поводу того что в Бельгии не умеют варить пиво,так вообще такое ощущение общаюсь или с ненормальным и с безмозглой малолеткой которая херню мне какую-то втирает.
2
Жвір/адказаць/
04.07.2023
Mafkees , у вас няма нават мінімальнага разуменьня пытаньня, вы проста агрэсіўная ахвяра рэклямы пад уплывам рэфлексу статка, і з гэтым трэба зьмірыцца. Уласна кажучы, мне гэта было бачна з першых вашых допісаў па тэме, але трэба было праверыць, таму страціў крыху часу на гэта. Шкадую, мне трэ было спыніцца раней, каб не раз'юшыць вас гэтак радыкальна... Да рэчы, цікавы момант, мне тут падказалі, што ў маёй краіне, вельмі папулярнай у замежнага турыста, з усяго сьвету(!), ужо апошні бельгійскі паб блізкі да самаліквідацыі... Ну, што тут скажаш, вандроўны люд, як і тутэйшы, не вядзецца на лухту... Бярыце прыклад і бывайце здаровы жывіце багата.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031