Знайсці
18.08.2023 / 16:0824РусŁacБел

Беларускі Цэнтр моды распрацаваў форму для школьных кухараў. Ацаніце гэтую прыгажосць

З першага верасня ў работнікаў школьных харчблокаў з'явіцца яркая ўніформа.

Фота: канцэрн «Беллегпрам»

З пачатку навучальнага года ўсе работнікі школьных сталовых, пачынаючы ад кухараў і заканчваючы мыйшчыкамі посуду, будуць адзетыя ў новую ўніформу. Супрацоўнікам цэхаў харчавання прапанаваны палепшаныя халаты, штаны, курткі і галаўныя ўборы.

Дызайн уніформы быў распрацаваны канцэрнам «Беллегпрам» сумесна з Беларускім Цэнтрам моды. Адзенне атрымалася яркім і з унікальным прынтам.

Фота: канцэрн «Беллегпрам»

Адмысловая ўвага была нададзена выбару матэрыялаў і дэталяў, з якіх складаецца спецадзенне. «Думаю, дзеці ацэняць такі эксперымент. Аналагаў у рэспубліцы няма», — пракаментавала задумку дырэктарка Камбіната школьнага харчавання Надзея Лукашэвіч.

Фота: канцэрн «Беллегпрам»

Нагадаем, што новаўвядзенні, якія датычацца формы, сёлета закрануць не толькі персанал харчблокаў. У некаторых адукацыйных установах пайшлі далей — там адзіную ўніформу ўвядуць і для настаўнікаў.

Кацярына Гардзеева

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
23
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0
19.08.2023
Kotya, vo chaliera, dyk a čym ža jany dziaciej kormiać, u takim vypadku, školnikaū-daškolnikaū ? Što ž jany ū tuju katlietu kładuć ? Ciažka ūjavić... Heta hniusna, kaho jany padmanvajuć, dziaciej... Liepš by jany banki rabavali...
0
і та лі я/адказаць/
19.08.2023
"наличие талии изначально не предполагается" чаму? у бодзіпазітыўных жанчын таксама талія ёсць. гэта ў мыжчын няма) але вы мяне заінтрыгавалі.. рашыла пацікавіцца ў карцінках кухаркамі школьных (паколькі тэма пра іх) сталовых і знайшла.. такія прыгожыя хвартукі - з вышыванкай. вось (загадзя дзіка выбачаюся за ссылку з такога сайта. але гэта толькі дзеля фота) - https://ria.ru/20220202/pitanie-1770744567.html ну прыгожа ж? і гата ̶м̶а̶т̶ь̶ ̶е̶е̶ расея.. а тут ( цікава, чый арнамент? падобна на мардоўскі
0
даведка/адказаць/
23.08.2023
Можа и ёсць, но её там не видно...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031