Знайсці
23.11.2023 / 16:321РусŁacБел

Да канца года Беларусь і Расія збіраюцца падпісаць новы пакет інтэграцыйных праграм

Да канца года ўрады Расіі і Беларусі павінны падпісаць новы пакет сумесных інтэграцыйных праграм на 2024-2026 гады. Пра гэта падчас Беларускага інвестыцыйнага форума ў Маскве паведаміў міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Рашэтнікаў, піша ТАСС.

Паводле расійскага чыноўніка, гэтая тэма абмяркоўвалася падчас сустрэчы прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым. Колькі будзе праграм і якое фінансаванне пад іх закладуць, пакуль невядома.

Раней былі зацверджаныя 17 інтэграцыйных беларуска-расійскіх праектаў, якія павінны быць рэалізаваныя да 2025 года за кошт крэдыту Расіі ў памеры 1,74 млрд даляраў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка дзіўна дрыжаў, чакаючы Пуціна

У Мінск прыляцеў Сяргей Шайгу

Украіна ўвяла санкцыі супраць Беларусі і Расіі на 50 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
10
0
Ры Горка/адказаць/
23.11.2023
Адна з 'інтэграцыйных' праграм, дазвол грамадзянам РФ браць удзел у выбарах улады ў Беларусі, выбіраць і абірацца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера