Знайсці
30.11.2023 / 13:075РусŁacБел

Нямецкі матацыкліст трапіў у аварыю на хуткасці 300 км/г і выжыў

Паліцыя апублікавала запіс з відэарэгістратара: на яго трапіла аварыя, якая адбылася недалёка ад Нюрнберга на трасе А9. Матацыкліст разагнаўся да 299 км/г, раптоўна дарогу яму перагарадзіла Skoda, кіроўца якой ехаў на хуткасці 120 км/г.

У паліцыі Bild распавялі, што кіроўца матацыкла атрымаў сур'ёзныя траўмы, аднак выжыў — дапамогу яму аказалі медыкі, якія прыехалі на месца аварыі.

Па даных МУС Нямеччыны, толькі ў першай палове 2023 года ў Баварыі загінулі 40 матацыклістаў.

Чытайце таксама:

Траўмы на віражах. Бі-бі-сі спыняе вытворчасць Top Gear з-за аварыі на здымках

Чалавек памёр, а яго двойчы аштрафавалі за перавышэнне хуткасці

18-гадовы нідэрландскі аўтагоншчык разбіўся падчас спаборніцтваў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
1
5
Драндулет/адказаць/
30.11.2023
пдд, гэта ты адсталы, у Германіі няма абмежавання хуткасці, знаток хрэнаў. Шкоднік вылез бяз мыла ў ср.ку, а гэты драндуліст не паспеў зрэагаваць ды і ўся гісторыя.
30.11.2023
Драндулет

The German government recommends a maximum speed of 130 kph, so about 80 mph per hour on autobahns.
130 км/г - рэкамендаваная максімальная хуткасць на аўтабане. А ці мог ён у вогуле штосцьці паспець, перавышаючы рэкамендаваны ліміт больш чым у два разы?
0
Праўдаруб/адказаць/
12.12.2023
Драндулет, адсутнасць хуткасных абмежаванняў кампенсуецца наяўнасцю мазгоў. А ў тых, хто лётае 300 км/г — з мазгамі яўна праблемы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031