Знайсці
24.12.2023 / 14:102РусŁacБел

Сталі вядомыя вынікі затрыманняў супрацоўнікаў Музея традыцыйнай культуры ў Браславе

Дырэктарку браслаўскага Музея традыцыйнай культуры Элеанору Зінкевіч арыштавалі на 15 сутак. На такі ж тэрмін арыштаваныя яе муж і сямейная пара Рулевічаў, піша «Вясна».

Людміла Рулевіч — знакамітая ў рэгіёне майстрыха, захавальніца майстэрства традыцыйнага ткацтва.

Яшчэ тром людзям уручаны позвы ў суд. Усё гэта — вынікі начнога «хапуну», які адбыўся ў Браславе ўночы з 21 на 22 снежня. Сілавікі затрымалі 7 чалавек, у іх дома правялі ператрусы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
12
0
Лялька/адказаць/
24.12.2023
Арышты перад Калядамі. Лукашысцкая ўлада , сапраўды ад Сатаны.
1
Gorliwy Litwin/адказаць/
24.12.2023
Зінкевіч, калі не памыляюся, кераміст. У інэце можна знайсці шмат ягоных фота за ганчарным колам. Уся музейная тусоўка зрабіла шмат каб у Браславе была "дзвіжуха" - фэсты, пленэры, канцэрты , выставы, каб імя гораду ўвесь час гучала ў культурных і турыстычных навінах. А які вобраз рэгіёну і краіны прасоўваюць садысты ў пагонах, каб дагадзіць агра-фюрэру і "Вялікай" Расіі? Цемра, забітасць, страх, "раболепіе", жабрацтва - вось іхнія ідэалы. Сапраўднае дзікае паляванне.

Тады только зажывеш вольна і шчасліва, народзе, калі маскаля ані над табой ані, галоўнае, у тваёй галаве больш не будзе. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031