Знайсці
24.02.2024 / 21:5914РусŁacБел

Ціханоўская прыняла ў Офісе прадстаўнікоў 16 краін

Падчас дыскусіі абмяркоўвалі шляхі прыцягнення рэжыму да адказнасці, а таксама падтрымку грамадзянскай супольнасці і медыя.

Фота: ОСЦ

У Офісе Святланы Ціханоўскай адбылася вялікая сустрэча спецпасланнікаў і дыпламатаў, якія працуюць па беларускіх пытаннях, паведамляе тэлеграм-канал дэмакратычнага лідара Беларусі.

Удзел бралі прадстаўнікі 17 краінаў: Канады, Чэшскай Рэспублікі, Эстоніі, Францыі, Германіі, Ірландыі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Іспаніі, Швецыі, Украіны, Вялікабрытаніі, ЗША. Да сустрэчы таксама далучыўся амбасадар Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі Ігар Кізім.

«У Беларусі шмат праблемаў. Самая вялікая — людзі ў турмах паміраюць. І ў нас няма простага рэцэпта, як іх вызваліць. Узровень рэпрэсіяў настолькі высокі, што нашая прастора для дзеянняў унутры краіны вельмі абмежаваная», — звярнула ўвагу Святлана Ціханоўская.

«Лукашэнкаўская прапаганда спрабуе пераканаць людзей у тым, што яны кінутыя, і ў Еўропе нас ніхто не чакае. Я спадзяюся, што ў сваёй камунікацыі вы будзеце падкрэсліваць: дэмакратычная Беларусь заслугоўвае таго, каб стаць часткай еўрапейскай сям'і», — дадала яна.

Святлана Ціханоўская заявіла, што Офіс намагаецца задавальняць практычныя патрэбы беларускіх людзей у выгнанні.

«Па-першае, мы выступаем за павелічэнне колькасці візаў. Па-другое, мы просім прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты, выдаваць пашпарты замежніка і спрасціць працэдуру атрымання відаў на жыхарства»», — адзначыла яна. 

Падчас дыскусіі абмяркоўвалі шляхі прыцягнення рэжыму да адказнасці, а таксама падтрымку грамадзянскай супольнасці і медыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
25.02.2024
?, ну й хай сабе) эта буде ихная Погоня ;) з ихним шчитом...
(тое, што не чапаюць нашу - гэта добра. толькі тс...)
1
дочка Максима Дизайнера (от горшка 2 вершка)/адказаць/
25.02.2024
да Дизайнер по ходу любит особо высоких баб 🤭 женщин 🤭 девушек
э., Дизайнер. так она же толстая. вы ж ее на руки не поднимете. ничего?
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
25.02.2024
Антонина, норм) зато Света своими бесконечными турне и встречами явила уважаемым людям других "уважаемых" людей...)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031