Знайсці
07.03.2024 / 15:441РусŁacБел

Беспілотнік атакаваў металургічны завод у расійскім Чарапаўцы. Домна выведзена «ў планавы рамонт»

Сёння каля 6 ранку беспілотнік трапіў у Чарапавецкі металургічны камбінат. Як можна зразумець з іншасказальных паведамленняў расійскіх выданняў, атака была паспяховай.

«Тэхналагічны інцыдэнт», паводле прэс-службы прадпрыемства, адбыўся ў чацвер раніцай на прамысловай пляцоўцы «Северсталі» ў Чарапаўцы. Пацярпелых няма, паведамілі ў кампаніі.

Пры гэтым «адзін з агрэгатаў выведзены ў запланаваны раней рамонт».

Выданне «ГородЧе» пісала, што каля 5:45 з боку прадпрыемства чулі гук выбуху.

У абед выканаўчы абавязкі губернатара Валагодскай вобласці Георгій Філімонаў паведаміў, што «інцыдэнт» на заводзе ў Чарапаўцы адбыўся з-за трапляння беспілотніка.

Чарапавецкі металургічны камбінат — другая па велічыні сталеліцейная вытворчасць у Расіі.

6 сакавіка беспілотнікі паспяхова атакавалі Міхайлаўскі горна-абагачальны камбінат у Курскай вобласці. Гэта адно з найбуйнейшых у Расіі прадпрыемстваў па здабычы і ўзбагачэнні жалезнай руды.

24 лютага беспілотнік нанёс удар па Наваліпецкім металургічным камбінаце. Гэта найбуйнейшы ў Расіі вытворца сталі.

Чытайце таксама:

Якімі могуць быць наступствы вяртання Трампа для Расеі, Украіны, Беларусі? Тлумачыць амерыканскі палітолаг

Расійская прапаганда вызначыла чатыры масты Нямеччыны для «ўдару ў адказ» за Крымскі мост

Саюзнікі Украіны назбіралі грошай на 800 тысяч снарадаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
0
Янка/адказаць/
07.03.2024
Дарэчы - новы рэкорд дальнабойнасці дронаў, бо Чарапавец далей ад укранскай мяжы нават за Пецербург (800 і 700 км адпаведна)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031