Знайсці
07.03.2024 / 18:511РусŁacБел

Пастару з Новалукомля далі новыя 15 сутак за пропаведзь

Новалукомльскага пастара царквы Хрысціян веры евангельскай Аляксандра Зарэцкага затрымалі 22 лютага за тое, што ён маліўся за Украіну. З прысуджаных яму 15 сутак ён павінен быў выйсці заўтра, але 6 сакавіка яго паўторна асудзілі на тыя самыя 15 сутак — па ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў), піша «Хрысціянская візія».

Гэтым разам афіцыйнай прычынай для затрымання стала прамоўленая пастарам пропаведзь падчас набажэнства. І раней мясцовыя ідэолагі не раз прад'яўлялі пастару прэтэнзіі з нагоды зместу малітваў і пропаведзяў.

Аляксандр Зарэцкі і яго грамада падвяргаліся пераследу з боку сілавікоў ужо не раз. У ліпені 2021 года ў пастара адбываўся ператрус, у лістападзе 2021 года адміністрацыйная справа была распачатая з-за нязначных недакладнасцяў пры афармленні гуманітарнага грузу.

20 красавіка 2023 года пастар быў затрыманы па арт.19.11 КаАП РБ за лайкі і каментары да матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі.

Пастар двойчы запар атрымаў арышт на 15 сутак, правёўшы за кратамі месяц.

Чытайце таксама:

У Гродне затрымалі майстра ААТ «Гроднажылбуд»

За Марш асудзілі мужа і жонку: іх затрымалі, калі яны выязджалі з Беларусі ў госці да дзяцей

Жыхара Лунінца асудзілі да сямі гадоў калоніі па шэрагу пратэсных артыкулаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Фагот/адказаць/
07.03.2024
Кто-то из прихожан стучит ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031