Знайсці
07.03.2024 / 22:594РусŁacБел

На вакзале ў Мінску выправілі памылкі на інфармацыйных шыльдах

Пасля таго, як у СМІ з'явіліся крытычныя матэрыялы пра вялікую колькасць памылак на шыльдах мінскага чыгуначнага вакзала, іх сталі выпраўляць, праверыла Blizko.by.

У сярэдзіне студзеня Blizko.by расказаў, што ў працэсе замены навігацыйных таблічак на чыгуначным вакзале Мінска дапусцілі памылкі друку і памылак, якія кідаліся ў вочы.

Начальнік чыгуначнай станцыі «Мінск-Пасажырскі» Аляксандр Дрожжа тады каментаваў:

«З улікам вялікай колькасці інфармацыйных паказальнікаў — больш за 800 штук — пры іх вырабе, на жаль, не ўдалося пазбегнуць памылак, якія носяць адзінкавы характар і, у большасці сваёй, звязаныя з правілам нарошчвання лічэбнікаў. Праца па абнаўленні інфармацыі на тэхнічных сродках арыентавання працягваецца, а выяўленыя недахопы будуць ліквідаваныя ў найбліжэйшы час».

Цяпер журналісты Blizko.by зноў прайшліся па вакзале і зрабілі фотаздымкі тых жа шыльдаў з тых жа месцаў. Як выглядае, памылкі выпраўленыя, і цяпер на шыльдах усё (ці амаль усе) напісана па правілах — як рускай мовы, так і беларускай.

Было-стала:

Было — стала:

Было — стала:

Было — стала:

Было — стала:

Было — стала:

Нявыпраўленай засталася толькі адна памылка ў зале чакання. Трэба спадзявацца, што кіраўніцтва вакзала таксама яе неўзабаве выявіць і выправіць.

Чытайце таксама:

«Мае ўсе шанцы абрынуцца на галаву крытыканам». Дзяржаўнае выданне істэрычна бароніць непісьменнасць на мінскім чыгуначным вакзале

Мінскі вакзал з дапамогай ізаленты пазбавіўся англійскай мовы. А вось каманды выправіць памылкі ў беларускай не было

Беларуская чыгунка дала парадаксальны адказ, чаму англійская мова знікла з галоўнага вакзала краіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Фігасе!/адказаць/
08.03.2024
Фігасе! Што за "зал ожидания военнослужащих" з'явіўся? 😱
0
Вярніце лацінку! /адказаць/
08.03.2024
Дзе лацінка? Як арыентавацца замежнікам, якія кірыліцу ў вочы ніколі не бачылі? Падарвалі турыстычную сферу.
0
Кранік Вядзёрка/адказаць/
09.03.2024
З якіх гэта часоў ў беларускай мове з’явілася слова "пуць" ? ? ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031