Знайсці
12.03.2024 / 15:5113РусŁacБел

Легіён «Свабода Расіі» заявіў, што ўзяў пад кантроль пасёлак Цёткіна ў Курскай вобласці. Што вядома пра атаку на Расію

Сёння ўкраінскія дыверсійныя групы са складу расійскіх добраахвотнікаў атакавалі Белгарадскую і Курскую вобласці. Легіён «Свабода Расіі» заявіў, што ўзяў пад кантроль пасёлак Цёткіна. Мінабароны РФ і ФСБ пацвердзілі напад, які, паводле іх заявы, быў паспяхова адбіты. Адначасова адбыўся буйны налёт беспілотнікаў на расійскія гарады. Сабралі галоўнае. 

Ранкам у сацсетках з'явіліся паведамленні ад расейскіх «ваенкараў» пра спробы ўзброеных груп з бранятэхнікай прарвацца пры падтрымцы артылерыі ўглыб расійскай тэрыторыі, у прыватнасці, у Белгародскай вобласці. 

Затым у сацсетках з'явіліся заявы байцоў легіёна «Свабода Расіі», Сібірскага батальёна, а пазней і Рускага добраахвотніцкага корпуса.

Яшчэ на некалькіх відэа паказаны, імаверна, пераход расійска-ўкраінскай мяжы, заход ДРГ у расійскае сяло, стралковы бой і знішчэнне расійскага бронетранспарцёра.

Прадстаўнік галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў назваў баявыя дзеянні на тэрыторыі Расіі «верагоднай спецаперацыяй расійскіх добраахвотніцкіх батальёнаў».

«Легіён «Свабода Расіі», РДК і Сібірскі батальён на тэрыторыі Расіі дзейнічаюць як самастойныя падраздзяленні, паколькі складаюцца з грамадзян Расіі. Яны ўрэшце рэшт знаходзяцца ў сябе дома. Верагодна, цяпер адбываецца сумесная аперацыя гэтых падраздзяленняў на тэрыторыі так званай РФ», — заявіў Юсаў.

Мінабароны Расіі пацвердзіла спробу прарыву УСУ адразу на чатырох напрамках — з боку Харкаўскай вобласці, белгарадскіх вёсак Нехацееўка і Спадарушына, а таксама курскага Цёткіна. Аднак усе атакі былі адбітыя, заявілі расійскія вайскоўцы. 

ФСБ Расіі прывяло ўражальныя даныя аб стратах украінскіх фарміраванняў: «Знішчана звыш 100 чалавек жывой сілы суперніка, шэсць танкаў, САУ Caesar, 20 баявых браніраваных машын, апорны пункт». 

Фота ці відэа ні Мінабароны Расіі, ні ФСБ не паказвала.

Каля 14:30 легіён «Свабода Расіі» заявіў, што ўзяў пад кантроль пасёлак Цёткіна ў Курскай вобласці — нібыта расійскія войскі пакінулі пазіцыі і ўцяклі. 

Па версіі Мінабароны РФ і ФСБ, усе атакі і спробы пранікнуць на тэрыторыю Расіі былі адбітыя.

У той жа час ранкам адбылася магутная атака дронаў на расійскія рэгіёны. У ноч на 12 сакавіка як мінімум восем расійскіх рэгіёнаў былі атакаваны ўкраінскімі беспілотнікамі. Аб атаках паведамілі ўлады Белгарадскай, Варонежскай, Курскай, Маскоўскай, Арлоўскай, Тульскай, а таксама Ленінградскай і Бранскай абласцей.

Дрон урэзаўся ў будынак мэрыі Белгарада. Пры атацы пацярпелі два чалавекі.

Беспілотнікам выведзены са строю Ніжагародскі НПЗ.

Ніжагародскі НПЗ у Кстоўскай прамзоне — чацвёрты па аб'ёме перапрацоўкі ў Расіі. На яго прыпадае каля 11% усяго бензіну ў краіне.

Усе гэтыя падзеі адбываюцца напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, што пройдуць на гэтым тыдні. 

Чытайце таксама:

Украінскія ДРГ атакавалі Белгарадскую і Курскую вобласці

У Расіі студэнту далі 10 сутак за тое, што ён назваў Wi-Fi «Слава Украіне»

«Адкрыў агонь па супрацоўніках спецслужбаў». ФСБ агучыла сваю версію забойства Мікалая Аляксеева

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
45
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
1
Беларус/адказаць/
12.03.2024
Добрыя хлопцы!
0
аазіс/адказаць/
13.03.2024
ВВП, не тры а дзевяць
4
Дэкаланізацыя масковіі/адказаць/
13.03.2024
Вось гэта сапраўдная апазіцыя маскавіцкай хунце, а не клоуны карнавальнага і безнадеждзіных.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031