Знайсці
14.03.2024 / 16:27РусŁacБел

Проста ў цэнтры Новалукомля знайшлі авіяцыйную бомбу

Буйную бомбу часоў Другой сусветнай вайны знайшлі проста ў цэнтры Новалукомля, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама. Гэта здарылася непадалёк ад праваслаўнай царквы пры правядзенні земляных работ.

Рабочыя хутка зразумелі, што выкапалі бомбу і выклікалі міліцыю, якая ачапіла раён з небяспечнай знаходкай.

Пазней на месца прыбылі сапёры. Ім трэба будзе вывезці авіяцыйны снарад, які праляжаў у зямлі больш за 80 гадоў, за межы горада і знішчыць.

Чытайце таксама:

Мужчына пад Віцебскам пілаваў снарад часоў вайны. Той выбухнуў 

Каля адной з вёсак у Драгічынскім раёне знайшлі бомбы

Грыбнік у Столінскім раёне знайшоў у лесе авіяцыйную бомбу часоў Другой сусветнай вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930