Знайсці
17.03.2024 / 01:0419РусŁacБел

У Славакіі загінула беларуска, яна ратавалася ад мядзведзя

Няшчасны выпадак адбыўся 15 сакавіка ў Нізкіх Татрах. 29-гадовы мужчына і 31-гадовая жанчына з Беларусі сутыкнуліся з мядзведзем у Дэменаўскай даліне і паспрабавалі схавацца ад яго. У выніку жанчына загінула, піша Reform.by.

Як паведамляе горнавыратавальная служба са спасылкай на відавочцу, мядзведзь пераследаваў жанчыну.

Ратавальнікі з рэгіянальнага пажарна-выратавальнага цэнтра Нізкіх Татраў з сабакам, два супрацоўнікі Цэнтра прадухілення лавін з дронамі і з цеплавізарам, а таксама супрацоўнікі славацкай паліцыі і член групы рэагавання на бурага мядзведзя выехалі на месца.

Фота: Горнавыратавальная служба

Праз некаторы час службовы сабака знайшоў месца пад скальным парогам, дзе знаходзілася цела жанчыны, якая сарвалася з вышыні. Мядзведзь у гэты час знаходзіўся непадалёк. З дапамогай службовага сабакі, крыкаў і папераджальнага стрэлу яго адагналі.

Пасля другая група ратавальнікаў выявіла спадарожніка жанчыны. Ён быў напалоханы, але не пацярпеў. У суправаджэнні парамедыкаў пажарна-выратавальнай службы даставілі яго ў службовы аўтамабіль пажарна-выратавальнай службы і перавезлі ў дом пажарна-выратавальнай службы.

Цела жанчыны перадалі паліцыі. Абставіны і прычыну смерці высветліць далейшае расследаванне.

Чытайце таксама:

«Яе звалі Ліза». У Варшаве прайшоў Марш у памяць аб згвалтаванай і забітай беларусцы РЭПАРТАЖ

У Бярэзінскім запаведніку прачынаюцца мядзведзі. Але работнікі зазірнуць у адну з бярлог не наважыліся

«Колькасць мядзведзяў галапуе ў нашай краіне». Шуневіч прапанаваў шляхі вырашэння праблемы

Ці часта мядзведзі ў Беларусі нападаюць на людзей?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
72
Абуральна
4
3
Беларус/адказаць/
17.03.2024
123, Прычым тут увогуле нейкія дыялекты, калі гаворка ідзе пра літаратурную мову? 
1
Ваша імя./адказаць/
17.03.2024
Беларус , ХВ, От жа вы шпакі!
А тое, што гэта было напісана з уключаным аўтарэдактарам не відаць, не? І тое што акрамя літаратурнай мовы яшчэ існуюць і дыялекты таксама паважаным ''мовазнаўцам'' невядома?
І якім чынам усё гэта адмяняе галоўнае пытаннечка: ''члены'' ў выкананні ''Нашай Нівы''?
17.03.2024
Беларус, не, гаворка як раз ійшла пра беларускасць слова, а не пра літаратурнасць. Гэта розныя речы. "чы", "тэй" і т.д. гэта не літэратурныя фішкі, але беларускія. Або, напріклад, устаў БНР напісан не літэратурнай нормай (ці была яна тады ўвогуле) але ЖЫВОЙ беларускай мовай: https://m.nashaniva.com/articles/205953. І т.д. Некаторыя чытачы нн свядома выкарыстоўваюць дыялектнае пісьмо прі гэтым застаючыся ў межах гістарічнай беларушчыны і змагаючыся з трасяншчынай.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930