Знайсці
17.03.2024 / 17:4133РусŁacБел

Блогер Ян Рудзік уступіў у Полк Каліноўскага

У навучальным цэнтры Палка Каліноўскага скончылася падрыхтоўка чарговай групы рэкрутаў. Яны прынялі прысягу.

Ян Рудзік прыносіць прысягу. Скрын відэа Палка Каліноўскага

Сярод навабранцаў — блогер Ян Рудзік.

«Цягам жыцця і ўласнай барацьбы за Беларусь мяне натхняюць ваярскія, рыцарскія вобразы з кніг Эволы і Юнгера. 

Але ж быў упэўнены, што войска — гэта не для мяне. Заўжды меў праблемы з дісцыплінай і ўспрыняццём аўтарытэтаў, пра фізічную падрыхтоўку няма чаго і казаць. Але ж справа не мае сэнсу, калі ў яе не ўкладзеныя ўсе магчымыя намаганні. 

Як перамагчы страшныя аўтарытарныя рэжымы, калі не здольны перамагчы сябе? Я зрабіў крок наперад. І не шкадую»,

напісаў блогер у сваім тэлеграм-канале.

Раней ён казаў пра свой намер далучыцца да ваяроў.

«Трохі пазаймаюся вайной. Мяне запрасілі ў медыягрупу. Таму буду займацца тым, што ў мяне больш атрымліваецца. Хаця я не ведаю…. Я ў арміі яшчэ не служыў да гэтага. Мабыць, мне спадабаецца, і я раскрыюся ўжо як Тэрмінатар. Буду там дыж-дыж-дыж», — дзяліўся Рудзік.

Чытайце таксама:

Блогер Рудзік пажадаў на 8 Сакавіка жанчынам нараджаць болей і патлумачыў чаму

Рудзік удакладніў пазіцыю: беларуска не інкубатар, унёсак у супольную справу можа быць розным

Каардынацыйную раду пакідаюць людзі. Што адбываецца?

У «тэрарыстычны спіс» дадалі Паўла Белавуса, Дзмітрыя Семчанку і Яна Рудзіка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
48
Панылы сорам
16
Ха-ха
13
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
6
3
Максим Дизайнер/адказаць/
18.03.2024
нехта,

Знишчыць он сможет только свои трусы во время очередного минометного обстрела. 
18.03.2024
Kate, па-першае тыкаць некультурна. Па-другое тут гаворка пра Яна, які быў датычны да КР, у дачыненне выбараў ў якую радыкальныя феміністкі (пры чым збольшага русіфікаваныя) таксама некультурна (хамавата) і агрэсіўна пару тыдняў прапіхвалі штучныя абмежаванні - квоты. Па-трэцяе гэта не плявузганне, а крытыка. Тым больш, што большасць з іх не адрозніць ад іх расейскіх каляжанак, не толькі з увагі на мову і культурныя коды, што ва ўмовах узмоцненай русіфікацыі адметна.
0
Уладзімір /адказаць/
19.03.2024
Па выразе твару бачна і па "дыж дыж дыж", што прыехаў пагуляцца ў контр страйк, і зрабіць эфектныя фота, не сур'ёзна гэта.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031