Знайсці
17.03.2024 / 21:101РусŁacБел

Басіст «Дзецюкоў» паламаў дзве нагі, але ўсё магло скончыцца яшчэ горш

Андрэя Пятко, вядомага пад сцэнічнай мянушкай «Пітон», знайшлі непрытомным у лесе. Цяпер музыка збірае дапамогу.

Андрэй Пятко ў шпіталі. Фота: сацыяльныя сеткі гурта «Дзецюкі»

Як расказалі «Нашай Ніве» у гурце, Андрэй на прагулцы ў лесе аступіўся і зрынуўся са стромкага адхону ў роў.

На яго, непрытомнага, натрапілі мясцовыя жыхары, якія выклікалі хуткую дапамогу. У бальніцы дыягнаставалі пералом абедзвюх ног. Музыка шпіталізаваны.

Пра здарэнне стала вядома з закліку «Дзецюкоў» дапамагчы ў аплаце лячэння і рэабілітацыі.

Як падтрымаць музыку, глядзіце тут.

Здарэнне з Андрэем адбылося за тыдзень да канцэрта гурта, прысвечанага Дню Волі. Яго выступленне не адмяняецца.

Лідар гурта Алесь Дзянісаў кажа, што ў калектыве траўмаваны не толькі Пятко, але і яшчэ адзін музыка. Напачатку года зламаў нагу гітарыст, які цяпер ходзіць на мыліцах.

«24 і 25 сакавіка мы будзем удзельнічаць у канцэрце. Басісту мы знойдзем замену, а гітарыст будзе іграць седзячы», — адзначае Дзянісаў.

***

Фольк-панк гурт «Дзецюкі» заснаваны ў 2012 годзе ў Гродне. У яго рэпертуары беларускамоўныя песні гісторыка-патрыятычнай тэматыкі. У 2014-ым партал Tuzin.FM назваў «Дзецюкоў» героямі года. 

У 2021 годзе музыкі вымушана выехалі з Беларусі з-за пагрозы арышту і немагчымасці займацца творчасцю. У выгнанні гурт дае канцэрты і запісвае новыя песні.

«Дзецюкі» жывуць і працуюць у розных гарадах Польшчы. Андрэй Пятко асеў у Лодзі.

Музыкі зарабляюць на жыццё хто чым можа. Адзін з іх, Уладзіслаў Бернат, у Беластоку ўладкаваўся на смеццявоз. Алесь Дзянісаў зарабляе відэамантажом у адной з варшаўскіх фірмаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Гэта цікавы досвед, бо я быў і з таго боку, і з таго». Былы брэсцкі следчы, які стаў палітвязнем, расказаў пра сістэму знутры і звонку

«Дзе кот, там і дом». Спявак Башлыкевіч — пра жыццё ў Амстэрдаме, новы альбом і беларускую сат'яграху

Былога гітарыста гурта Dzieciuki Андрэя Пудзіна арыштавалі на 15 сутак за «экстрэмізм»

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
25
Абуральна
8
18.03.2024
Пітон, трымайся!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930