Знайсці
19.03.2024 / 11:102РусŁacБел

Жыхара Пінска асудзілі за відэа вайсковых самалётаў

Пінчука асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за відэазапіс палётаў вайсковых самалётаў. Ён быў зроблены 27 лютага 2022 года неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.

Мужчыну інкрымінавалася садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці». Абвінавачванне яму прад'явілі па ч. 1 арт. 361-4.

Як паведамляе пракуратура, па матэрыялах справы, мужчына перадаў «экстрэмісцкаму фарміраванню паведамленне і відэафайл, на якім зафіксаваў палёты вайсковых самалётаў». Пра якое менавіта фармаванне ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ў яго канфіскаваны мабільны тэлефон.

Судовае пасяджэнне прайшло ў выязным фармаце ў СІЗА

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны, піша reform.by.

Чытайце таксама:

З'явілася ВІДЭА перамяшчэння вайсковай тэхнікі і ракетнага абсталявання каля аэрадрома ў Зябраўцы

«Да каго не дойдзе — будзем размаўляць, як з праціўнікам». Сілавікі пагражаюць за фота вайсковай тэхнікі

У Беларусь, магчыма, даставілі вайсковую тэхніку з Кітая

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Зафіксуем факт/адказаць/
19.03.2024
Расейскія калабаранты судзяць Беларуса.
0
Я таксама /адказаць/
19.03.2024
Я таксама здымаў самалёты, і ведаю яшчэ шмат людзей каторыя і бычылі і здымалі. Усіх не перасаджаеце. Улезлі ў чужую сайну і хочаце, каб усе рабілі выгляд, што не бачылі гэтых зласынстваў? А мы бачылі і фіксавалі. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031