Знайсці
24.03.2024 / 10:2518РусŁacБел

Стала вядома, колькі жыхароў краіны лічаць, што Беларусь не павінна быць незалежнай дзяржавай

Новае даследаванне Chatham House прадэманстравала, што за 15 гадоў прыхільнікаў незалежнасці Беларусі стала больш.

Беларусам было прапанавана выказаць сваё стаўленне да сцвярджэнняў, якія тычацца знешнепалітычных арыенціраў краіны.

Тры чалавекі з чатырох (77%) пагадзіліся з тым, што Беларусь павінна быць незалежнай. Яшчэ 18% не маюць уцямнага адказу. І толькі 5% не згодныя з тэзісам пра незалежнасць дзяржавы.

За нейтралітэт, а таксама за сяброўства як з Расіяй, так і з Украінай выказаліся па 58%.

Членства краіны ў Еўрапейскім Саюзе падтрымаў кожны чацвёрты (25%). Такая ж колькасць прыхільнікаў агульнай з Расіяй саюзнай дзяржавы.

Крыніца: Chatham House

У даследаванні адзначаецца, што атрыманыя вынікі не вельмі адрозніваюцца ад вынікаў апытання, праведзенага ў 2009 годзе.

Нягледзячы на ўзмацненне сувязей з Расіяй за 15 гадоў у Беларусі стала нават больш прыхільнікаў незалежнасці.

Праўда, зменшылася і колькасць тых, хто выказваецца супраць саюзнай дзяржавы з Расіяй.

Чытайце яшчэ:

Каго падтрымліваюць беларусы ў палесціна-ізраільскім канфлікце? — вынікі апытання

Новае апытанне паказала, колькі беларусаў падтрымлівае вайну і размяшчэнне ядзернай зброі

Што Беларусі выгадней эканамічна — імкнуцца ў ЕС або заставацца ў саюзе з Расіяй?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
20
Ха-ха
8
Ого
5
Сумна
8
Абуральна
8
2
Типок Вагнерок/адказаць/
24.03.2024
[Рэд. выдалена]
3
Гога/адказаць/
24.03.2024
Беларус ,Дык вначале белОрусам плявать на ЕС...Тутэшим нужна лишь дешевая виза и возможность ездить на закупы в Люблин.Съездил,закупился и быстренько назад в свою хатку которая с краю
0
Апытанні ў дыктатуры? ганьба. А тысячы палітвязняў таксама апытвалі?/адказаць/
24.03.2024
Миоры, зараз бы ў тэлефонных апытаннях незнаемым людзям адказываць пра сваю пазіцыю. Гэтыя апытанні ўжо дыскрэдытаця беларусаў якія там дзе лічылі шчыра прагаласавалі за лукашэнку ад 5 да 25 адсоткаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031