Знайсці
29.03.2024 / 10:10РусŁacБел

Ёргас Ланцімас паспеў зняць новы фільм са сваёй музай Эмай Стоўн у галоўнай ролі

На ютуб-канале Searchlight Pictures з'явіўся першы тызер «Kinds of Kindness» («Віды дабрыні») — новага фільма Ёргаса Ланцімаса.

У галоўных ролях — Эма Стоўн, Маргарэт Куолі, Уільям Дэфо з трыумфатара «Оскара» фільма «Небаракі», а таксама Джэсі Племанс, Хантэр Шэфер і іншыя. Карціну пачнуць паказваць з 21 чэрвеня.

У сінопсісе карціна называецца «байкай-трыпціхам»» якая раскажа адразу тры гісторыі:

— пра чалавека без выбару, які спрабуе ўзяць пад кантроль сваё жыццё;

— пра паліцэйскага, устрывожанага тым, што яго жонка вярнулася да яго і здаецца іншым чалавекам;

— пра жанчыну, якая вырашыла знайсці канкрэтнага чалавека, якому наканавана стаць нейкім духоўным лідарам.

Ланцімас — аўтар «Небаракаў», «Фаварыткі» з Эмай Стоўн, Алівіяй Коўлман і Рэйчэл Вайс і «Лобстара», выступіў рэжысёрам і аўтарам сцэнару.

Раней стала вядома яшчэ аб адным праекце Ланцімаса з Эмай Стоўн — рэмейку карэйскай камедыі «Выратаваць зялёную планету!». Здымкі карціны пачнуцца летам 2024 года ў Вялікабрытаніі і Нью-Ёрку, паведамляе «Афіша»

Папярэдні фільм Ланцімаса «Небаракі» заваяваў «Залатога льва» ў Венецыі, чатыры «Оскары» (у тым ліку за найлепшую жаночую ролю «Оскар» атрымала Эма Стоўн) і пяць прэмій BAFTA.

За ролю брытанскай каралевы Ганны Алівія Коўлман у фільме «Фаварытка» таксама атрымала «Оскар».

Чытайце таксама:

«Небаракі» (Poor Things): паглядзелі самы дзіўны фільм года і расказваем, чаго чакаць

Дакументальны фільм «20 дзён у Марыупалі» прынёс першы «Оскар» у гісторыі Украіны

Фільм жахаў «Позні вечар з д'яблам» зарабіў $ 666 666 за дзень пракату

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930