Знайсці
19.04.2024 / 22:143РусŁacБел

Беларускага бізнэсоўца ў ЗША прысудзілі да 21 месяца турмы за абыход санкцый

Таксама ён павінен вярнуць 4,7 мільёна даляраў, атрыманых незаконным шляхам.

Мінюст ЗША. Фота: justice.gov

Беларускага бізнэсоўца ў ЗША прысудзілі да 21 месяца турмы за абыход санкцый, піша Reform.news са спасылкай на Мінюст ЗША.

Амерыканскі суд прысудзіў беларускага бізнэсоўца Сяргея Карпушкіна да 21 месяца пазбаўлення волі за ўдзел у схеме абыходу санкцый.

Таксама ён павінен вярнуць 4,7 млн даляраў, атрыманых незаконным шляхам, паведамляе Мінюст ЗША.

Раней Карпушкін заключыў угоду са следствам.

Па справе прайшлі два фігуранты: Джон (Хурэм) Кен Ансалан, прэзідэнт кампаніі Metalhouse LLC, якая базуецца ў Фларыдзе і зарабляе на гандлі сталлю, і Сяргей Карпушкін, былы бізнес-партнёр Ансалана. Ён жыве ў Маямі.

Карпушкін прызнаў сябе вінаватым у змове з мэтай абыходу санкцый і ў міжнародным адмыванні грошай. Яго затрымалі ў красавіку 2023 года. У верасні ён заключыў здзелку са следствам.

Унсалан атрымаў 6 гадоў турмы за змову з мэтай адмывання грошай для парушэння санкцый ЗША, уведзеных супраць прарасійскага ўкраінскага бізнэсоўца Сяргея Курчанкі. Ён прызнаў сваю віну і абавязаўся вярнуць 160 млн даляраў, атрыманых злачынным шляхам.

Згодна з матэрыяламі справы, Унсалан і Карпушкін закуплялі сталеліцейнае абсталяванне і сыравіну, хоць ведалі, што Курчанка і яго кампаніі знаходзяцца пад санкцыямі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
19.04.2024
Ну як так, Наша Ніва, яго сёння толькі ўзялі пад варту пасля прызначэння абвінавачання grand jury. Дзе ваш fact checking ? https://www.justice.gov/opa/pr/second-conspirator-russia-ukraine-sanctions-violation-case-arrested
0
Илья/адказаць/
19.04.2024
Lier, Это у вас ссылка устаревшая, по ней информация от среды. Дата там указана неправильная. Сегодня уже вынесли приговор, смотрите на этом же сайте, что вы указали
0
ЯНКА/адказаць/
19.04.2024
⚖️ Прысудзілі да колькі, колькі месяцаў?! Паўтарыце яшчэ тры, а лепей, сто разоў, каб «Арцікул» быў паболей!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031