Знайсці
21.04.2024 / 09:062ŁacБел

Блінкен асабіста ляціць у Кітай з «апошнім кітайскім» наконт паставак Расіі

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен асабіста папярэдзіць Кітай пра пагрозу санкцый праз пастаўкі ў Расію.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Фота: AP Photo / Gregorio Borgia

ЗША гатовыя ўвесці санкцыі, у выпадку калі Пекін працягне пастаўляць у Расію тэхналогіі падвойнага прызначэння — пра гэта дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен збіраецца асабіста папярэдзіць кітайскіх чыноўнікаў, піша BBC са спасылкаю на FT. 

Візіт Блінкена ў Кітай адбудзецца 24-26 красавіка. Паводле звестак СМІ, дзяржсакратар павінен будзе данесці, што ЗША і іх саюзнікі становяцца ўсё больш нецярпімымі да падтрымкі расійскай вайсковай машыны Пекінам, які пастаўляе ў Расію ўсё — ад чыпаў да рухавікоў для крылатых ракет. 

Блінкен не плануе раскрываць, якія меры распачнуць ЗША, піша FT. Аднак, па даных крыніц выдання, Вашынгтон разглядае магчымасць увядзення санкцый у дачыненні да кітайскіх фінансавых устаноў і іншых арганізацый. 

Адзін з суразмоўцаў FT сказаў, што цяперашняе пасланне Блінкена будзе «самым выразным папярэджаннем, якое ЗША калі-небудзь перадавалі асабіста кітайскім чыноўнікам». 

Намеснік дзяржсакратара Курт Кэмпбэл растлумачыў, што, на думку ЗША і іх саюзнікаў, Кітай падрывае еўрапейскую бяспеку, пастаўляючы Расіі тэхналогіі падвойнага прызначэння і адначасова спрабуючы развіваць больш цесныя эканамічныя і палітычныя сувязі з Еўропай. 

Кэмпбэл заявіў, што ЗША «вельмі адкрыта» выказваюць свае асцярогі, і Блінкен падыме гэтае пытанне ў гутарцы з міністрам замежных спраў Кітая Ван І.

Чытайце таксама:

Стала вядома, калі Сенат ЗША будзе галасаваць за пакет дапамогі Украіне

Давядзецца адказаць — Пяскоў адрэагаваў на рашэнне ЗША дапамагчы Украіне

Законапраект захавае тысячы і тысячы жыццяў — Зяленскі пракаментаваў рашэнне Палаты прадстаўнікоў ЗША

ЗША акажуць дапамогу Украіне памерам $61 мільярд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
3
Старобілорус/адказаць/
21.04.2024
Давай Антоні. Хопіть уже з йімі цацкатісе. Кглобальная кгеополітыка повінна вырешатісе Злучанымі Штатамі. Усякія Кітаі, Россеі і Іраны мусять соступіті міясто сопраўдному лідэру Сусвіята.
10
Жабракі/адказаць/
21.04.2024
Байдэн ператварыў першую краіну свету ў жабракоў, вымоліваючых ва ўсялякай шалупоні паслугі. Тьфу ! Сорамна глядзець. Можа Трамп верне ЗША светавую павагу?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031