Знайсці
24.04.2024 / 09:516РусŁacБел

«І Фелікс такі малады». Калектыў Ліцэя БДУ працаваў на суботніку ў музеі-сядзібе «Дзяржынава»

Пасля працы наведалі дом-музей сям'і Дзяржынскіх.

Фота: Ліцэй БДУ

«20 красавіка калектыў Ліцэя БДУ правёў працу па навядзенні парадку ў музеі-сядзібе «Дзяржынава» — малой радзіме Фелікса Дзяржынскага, рэвалюцыянера, савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча», — гаворыцца на сайце навучальнай установы.

Узброіўшыся неабходным інвентаром, супрацоўнікі ліцэя прыбралі старое лісце і галінкі на тэрыторыі ўстановы культуры. Пасля наведалі дом-музей сям'і Дзяржынскіх.

Фота: Ліцэй БДУ

Фота: Ліцэй БДУ

Нядаўна паведамлялася, што калектыў Ліцэя БДУ хадайнічае аб наданні навучальнай установе імя Фелікса Дзяржынскага.

Чытайце таксама:

Ліцэю БДУ збіраюцца прысвоіць імя Дзяржынскага

Экс-дырэктар Ліцэя БДУ пра наданне імя Дзяржынскага: Духу ліцэя там ужо няма

Што вядома пра дырэктарку Ліцэя БДУ, якая прапанавала пераназваць яго ў імя Фелікса Дзяржынскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
24.04.2024
Насмяшылі, у кагосьці ад фота Зянона Пазьняка рука пацягнулася да прадзядулінага нагана.
0
Верым Можам Пераможам/адказаць/
24.04.2024
Страх Боскі!
0
Ёсік/адказаць/
24.04.2024
Няма ўжо таго ліцэя БДУ, трэба назваць яго ліцэй КДБ, ніхто і не заўважыць, таксама тры літары.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера