Знайсці
26.04.2024 / 12:5210РусŁacБел

Асудзілі маці траіх дзяцей з Віцебска, якая забіла сякерай котку і яе кацянят, а відэа выклала ў сацсеткі

Педагогі прыйшлі ў жах ад убачанага і захацелі забраць дзяцей з сям'і.

Ілюстрацыйнае фота

Жыхарка Віцебска спачатку прытуліла бяздомную котку з кацянятамі, а потым забіла жывёл сякерай, бо ёй не спадабаліся іх паводзіны. Відэа здзейсненага «пакарання» яна выклала ў сацсетцы, расказаў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Сухадольскі.

Усё адбылося летам мінулага года. У міліцыю паступіла паведамленне, што ў сацсетках з'явілася фатаграфія з выявай галавы забітай кошкі і відэазапісу «пакарання», піша Smartpress.by.

Следчыя ўстанавілі, што старонка і размешчаны на ёй ролік належыць 40-гадовай жанчыне.

Міліцыі, якая прыехала да жанчыны дадому, жанчына распавяла, што котка і трое яе кацянят былі бяздомнымі, яна забрала іх да сябе дадому вясной. Аднак у нейкі момант ёй не спадабалася паводзіны аднаго кацяняці, які падчас гульняў падрапаў ёй ногі. Таму жанчына адсекла яму галаву сякерай. Пазней ёй не спадабалася, што другое кацяня гучна мяўкае — і яна забіла яго такім жа чынам. А праз некаторы час забіла і саму котку. Трэцяму кацяняці ўдалося ўцячы.

«Фота і відэа, якія яна выкладвала ў сацыяльныя сеткі, сапраўды прыводзілі ў жах. На відэа яна ў прамым сэнсе адсякае галаву кацяняці і пачынае гуляць як футбольным мячом», — распавёў Сухадольскі.

Следчыя высветлілі, што першымі на відэа адрэагавалі супрацоўнікі дзіцячага садка, у які ходзіць малодшая дачка абвінавачанай. Сухадольскі ўдакладніў, што ў сям'і, акрамя малалетняй дачкі, яшчэ і 16-гадовы сын. Трэцяе дзіця ўжо паўналетняе і не жыве з мамай.

Педагогі прыйшлі ў жах ад убачанага і захацелі забраць дзяцей.

«Агрэсіўная жанчына не пагадзілася аддаць дзяцей педагогам і нават схапілася за сякеру. Але зноў жа трагедыі ўдалося пазбегнуць, супрацоўнікі міліцыі яе затрымалі», — паведаміў Сухадольскі.

Па выніках судова-псіхіятрычнай экспертызы ўстаноўлена, што жанчына магла ўсведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў, а таксама кіраваць імі. Ёй выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 339-1 КК (жорсткае абыходжанне з жывёлай).

Судом яе прызналі вінаватай, ёй прызначана пакаранне: паўтара года пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
22
10
Туры змагар/адказаць/
26.04.2024
Видать тоже на протесты ходила. Это она так интегрировалась в ЕС.
1
Ядерный удар Лукаша/адказаць/
26.04.2024
Туры змагар, змагарам головы секла по наводке чернявого?
1
Реалист/адказаць/
26.04.2024
Ей в психушку и под медикаменты
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031