Знайсці
26.04.2024 / 17:364РусŁacБел

Полацкі кікбаксёр збіў амапаўца, але ў турму не сядзе

Нядаўна паведамлялася, што ў Полацку судзяць чэмпіёна Беларусі па кікбоксінгу Іпаліта Служэнку. Цяпер высветлілася, за што, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!»

Іпаліт Служэнка крайні злева

3 студзеня гэтага года ноччу, будучы нападпітку, кікбаксёр пабіўся з незнаёмым хлопцам недалёка ад мясцовага бара.

На бойку прыбеглі сілавікі. Служэнка нанёс удар кулаком аднаму з амапаўцаў, ды так, што ў таго зляцеў берэт. Хлопца скруцілі, а экспертыза паказала ў яго ап'яненне ў 1,8‰.

У ізалятары Іпаліт быў тры дні, а затым яшчэ на 5 дзён яму далі ўтрыманне пад вартай.

Судзілі Іпаліта ў першай палове красавіка па двух артыкулах (гвалт у дачыненні да супрацоўніка сілавых структур і хуліганства), але надта строга караць не сталі — далі два гады «хіміі». Вызвалілі чэмпіёна адразу ж у будынку суда.

Чытайце таксама:

У Полацку пачалі судзіць чэмпіёна Беларусі па кікбоксінгу

Дваіх беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах

Фатограф Аляксандр Васюковіч атрымаў хатнюю хімію — і з'ехаў з Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
28
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0
0
Спадар/адказаць/
26.04.2024
"сацыяльна близки элемент" ---- хто ж таких сажае...
0
Федзя/адказаць/
26.04.2024
Правильна дау.
0
гісторык/адказаць/
26.04.2024
А які тэрмін калоніі быў у хлопца, якого амап з'біў с ног і хлопец упал на нагу амапаўцу?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031