Знайсці
27.04.2024 / 09:4527РусŁacБел

Аповед Церцеля пра атаку дронаў з Літвы можа быць заснаваны на лісце Сахашчыка?

У распараджэння «Белсата» трапіў ліст на бланку Дэпартамента нацыянальнай бяспекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінета за подпісам Валерыя Сахашчыка, дзе напісана, што ёсць інфармацыя пра планаваныя напады на абʼекты крытычнай энергетычнай інфраструктуры Беларусі.

Валер Сахашчык. Фота: ОСЦ

Нібыта беларусы з Літвы і Польшчы, якія звязаныя з «Паспалітым рушаннем» і «Ліцвінамі» (добраахвотніцкае абʼяднанне беларусаў у Літве), рыхтуюць ударны беспілотнік для таго, каб атакаваць абʼекты энергетычнай інфраструктуры ў Беларусі. Валеры Сахашчык пацвердзіў, што гэты ліст сапраўдны, але вельмі прасіў яго не публікаваць (ліст знаходзіцца ў распараджэнні рэдакцыі «Белсата»). Ад іншых каментароў «Белсату» ён адмовіўся.

«Белсат» звярнуўся да арганізацыяў, якія згадваюцца ў лісце, каб высветліць, што яны пра гэта думаюць.

«Ліст ніякі не атрымлівалі. Клуб з’яўляецца афіцыйнай недзяржаўнай арганізацыяй і супрацьпраўных дзеянняў не дапускае», — адказалі «Белсату» ў прэс-службе клуба «Ліцвіны».

У прэс-службе «Паспалітага рушання» адказвалі крыху даўжэй:

«Мы атрымалі гэты дакумент ад сябраў (якія камунікавалі з Дэпартаментам нацыянальнай бяспекі) «Паспалітага рушання».

Была праведзена ўнутраная праверка, якая выявіла наступныя факты: дакумент рассылаўся сапраўды ад імя Дэпартамента нацыянальнай бяспекі і падпісаны самім Сахашчыкам В.С. Дакумент не быў накіраваны кіраўніцтву «Паспалітага рушання», што мы палічылі вельмі дзіўнай сітуацыяй, а быў разасланы сябрам (якія мелі кантакты з ДНБ у мінулым) арганізацыі ў абыход Штаба ПР. У дакуменце заяўляецца, што яны валодаюць дакладнай інфармацыяй пра падрыхтоўку тэракта з ужываннем дронаў на тэрыторыі Беларусі, што зʼяўляецца цяжкім злачынствам.

І нібыта да гэтай акцыі з вялікай доляй верагоднасці датычныя сябры «Паспалітага рушання». Мы задалі ўдакладняючыя пытанні, каб паспрабаваць ідэнтыфікаваць магчымых зламыснікаў, але адказаў не было са спасылкай на сакрэтнасць. З боку спецыяльных службаў Польшчы да нас не паступала запыту, каб даць інфармацыю, выкладзеную ў дакуменце ад імя ДНБ. Пасля ўнутранай праверкі было прынята рашэнне, што гэта правакацыя ў дачыненні да «Паспалітага рушання».

Што ўчора пацвердзіў і сам кіраўнік КДБ Церцель, заявіўшы аб спыненні нібыта атакі дронаў з боку Літвы без прадстаўлення доказаў.

Мы таксама параілі ДНБ і Сахашчыку больш старанна правяраць інфармацыю, якая паступае да іх, перш чым распаўсюджваць яе».

Паспалітае рушанне — гэта незалежнае, добраахвотнае аб’яднанне беларусаў, мэтай якога з'яўляецца сумесная патрыятычная і гістарычная падрыхтоўка дзеля абароны незалежнасці Беларусі.

Старшыня КДБ Іван Церцель 25 красавіка заявіў, што Камітэт дзяржбяспекі разам з іншымі сілавымі структурамі апошнім часам «правёў шэраг вострых чэкісцкіх мерапрыемстваў, якія дазволілі перадухіліць нанясенне ўдараў баявымі дронамі з тэрыторыі Літвы па абʼектах у Мінску і яго прадмесцях».

Чытайце таксама:

Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

«Гэта трызненне». У Літве пракаментавалі заяву Церцеля пра імаверныя ўдары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

У Расіі пракаментавалі заяву КДБ наконт літоўскай атакі баявымі дронамі па Мінску

«Кіберпартызаны» адказалі Церцелю: Мы ніколі не планавалі атаку на БелАЭС

У Кіеве пачалі эвакуацыю дзвюх бальніц з-за выказвання Церцеля

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
47
Ха-ха
5
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
17
0
Ноўнэйм /адказаць/
27.04.2024
Дык па чым планаваўся ўдар безпілотніка (калі планаваўся)? Ад адказу на гэтае пытанне залежыць, у якім свеце праявіўся Сахашчык. Калі па БелАЭС, то ўсё верна зрабіў (перадухіліў). А калі па нейкай рэзідэнцыі вусатага, то тады пытаннечка..
0
Праверка/адказаць/
27.04.2024
Валенты, так
0
Праверка/адказаць/
27.04.2024
Ноўнэйм , Сахашчык нiчога не прыдухiляў. Вы незразумелi таго , што было. Прачытайце, я ўсё разжаваў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031