Знайсці
29.04.2024 / 16:548ŁacБел

Марына Васілеўская расказала, пра што ў яе найчасцей пытаецца працоўны люд. Пытанне вас шакуе

Касманаўтка Марына Васілеўская, вярнуўшыся з космасу, ездзіць па дзяржаўных установах і сустракаецца з працоўнымі калектывамі, «дзелячыся вопытам з людзьмі». Перад сустрэчай са студэнтамі Акадэміі кіравання пры Лукашэнку яна расказала, што падчас гэтых сустрэч людзей найбольш цікавіць.

Гаворачы пра самае папулярнае пытанне на падобных сустрэчах, Марына Васілеўская адзначыла, што ў яе вельмі часта пытаюцца, ці круглая Зямля.

«Вядома, яна круглая, вельмі прыгожая, маштабная, моцная, магутная. Адначасова вельмі далікатная. І я заўсёды кажу, што мы павінны яе берагчы. Кожны павінен зрабіць нейкі добры, карысны ўнёсак», — падкрэсліла касманаўтка. 

@nashaniva Марына Васілеўская расказала, пра што ў яе найчасцей пытаецца просты народ #космонавт#космос#беларусь#навіны#нашаніва#лукашенко#беларускаямова♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Чытайце таксама:

Марына Васілеўская расказала, чым плануе займацца далей

«Пасля адмены запуску на твары Марыны Васілеўскай было расчараванне»

«Цяпер зразумела, у каго ўнучка». Прапаганда паказала дзеда першай беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай

У Мінску створаць паркавую зону ў гонар палёту ў космас Марыны Васілеўскай

Ботаў адправілі адбельваць Васілеўскую, стала вядомая метадычка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
32
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
2
Кастусь/адказаць/
29.04.2024
я думал там будет вопрос "Марина, вы любите бдсм?"
0
Лявон/адказаць/
29.04.2024
Я вось ніяк не магу зразумець, хто ў гэтай сітуацыі выглядае найбуйнейшым ідыётам:
1.Прапагандысты і ідэёлагі на чале з іхным гаспадаром, якія ўзгадняюць гэткія звышбанальныя пытанні, дэманструючы светапогляды часоў антычнасці аб плоскай зямлі на трох кітах, сланах, чарапахі і г.д.
2.Сябры "працоўных калектываў" (чытай, чальцы адміністрацый дзяржаўных прадпрыемстваў), якім настолькі нецікавы "подзвіг" Васілеўскай, што яны літаральна тролят і здекваюцца з яе.
3.Альбо сама касмічная турыстка Васілеўская пад уплывам мядалькі ад лукашэнкі, якая дэманструе ўласны "інтэлект", з захапленнем абсмоктваючы пытанні ўзроўню малодшай групы дзіцячага садку, але ад дарослых, як падаецца, людзей.

Прапаную дапоўніць спіс тыповых пытанняў (і адпаведных адказаў) для Васілеўскай:

- Марына, а ці марылі вы ў дзяцінстве паляцець у космас?
- Ведаеце, мае дзяцінства прыйшлося на пачатак цяжкіх 90х гадоў з іх бчбшнікамі, з-за якіх тады хлеба заставалася на тры дні. Але ўжо тады я была ўпэўненая ў тым, што прыйдзе прэзідэнт, які ўсіх накорміць, а асабіста мяне адправіць на арбіту. І вось нарэшце мая мара ажыццявілась: прэзідэнт прыйшоў, хлеба хапае і КОСМАС НАШ!

- Марына - а вы бога бачылі?
- Не бачыла, але ўпэўнена, што калі б пабачыла, то ён ва ўсім быў бы падобны на АГЛ.

- Марына - а як з арбіты выглядае Беларусь?
- Яна выглядае выспай стабільнасці, прыкрываючай братэрскую Расею ад варожага асяроддзя калектыўнага захаду.

- Марына, калі не сакрэт - якія вашы далейшыя планы?
- Я збіраюся прадоўжыць сваю дзейнасць на пасадзе першай беларускі, злётаўшай у космас дзякуючы намаганням АГЛ. Дзеля гэтага я буду і далей даносіць на сустрэчах з простымі людзьмі ў самых далёкіх кутках нашай дзяржавы, як добра мы жывем, асабліва ў параўнанні з Польшай, дзе з-за амерыканскага ўплыву не стае ані грэчкі, а ні солі!
1
дурку гнать проще всего/адказаць/
29.04.2024
30-я дывізія,разве мог агрофюрер что-то Новое придумать....Он ведь, свой, казгасный хлопец.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031