Знайсці
30.04.2024 / 08:343РусŁacБел

Ваўка, які наводзіў страх на вуліцах Віцебска, забілі

Затрымалі парушальніка спакою ў Пестуніцы ў Віцебскім раёне.

Воўк, які блукаў па вуліцах Віцебска і яго наваколлях, абясшкоджаны, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.

Нядаўна ў інтэрнет патрапіла відэа, на якім дзікая жывёла бегала па вуліцах горада і трымала ў страху мясцовых жыхароў. Горад патрулявала міліцыя.

Учора воўк быў заўважаны ў вёсцы Пестуніца Віцебскага раёна — яго пабачыла вяскоўка на сваім участку. Неадкладна былі выкліканы супрацоўнікі лясгаса і паляўнічыя.

Жывёлу застрэлілі.

Чытайце таксама:

Міліцыя кругласутачна патрулюе вуліцы Віцебска — па горадзе шнырыць галодны воўк

«Я такіх сабак ніколі не бачыла». Воўк ці сабака: хто трымае ў страху жыхароў Віцебска

З'явілася ВІДЭА, як у Налібоцкай пушчы сям'я ваўкоў ратуе ваўчанят ад мядзведзя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
1
30.04.2024
Во гады! Забілі такі Ваўкалака! Ну нічога на ягонае мейсца прыйдзе дзясятак іншых Ваўкалакаў. Яны адпомсьцяць.
2
Янкель/адказаць/
30.04.2024
А у лес ніяк? Застрэлілі…Тут людзі не жывуць. Стралкі. Таму вы і жывеце ўвесь час рабамі.
2
Цім/адказаць/
30.04.2024
Ён ня быў нахабным. Ён быў сціплым і марыў сябраваць з людзьмі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031