Знайсці
30.04.2024 / 11:2715РусŁacБел

Вадзім Кабанчук не будзе балатавацца ў Каардынацыйную раду

Намеснік камандзіра Палка імя Каліноўскага Вадзім Кабанчук выбывае з выбараў у Каардынацыйную раду. Ён напісаў у выбарчую камісію заяву пра выхад са спісу «Воля», які ачольвае.

Новым лідарам спісу стане былы баец ПКК Аляксандр Клачко з пазыўным «Кусь», піша «Еўрарадыё».

Раней Рада камандзіраў ПКК дазволіла добраахвотнікам удзельнічаць у выбарах толькі з умовай паніжэння пасады да жаўнера або сыходу з палка.

Кабанчук, відавочна, паміж паніжэннем, сыходам ці адмовай ад удзелу ў выбарах спыніўся на апошнім варыянце.

Чытайце таксама:

Пракоп'еў патлумачыў, навошта ідзе ў Каардынацыйную раду

Апублікавалі спісы кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады

Да выбараў у Каардынацыйную раду дапусцілі 12 спісаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
0
Ноўнэйм /адказаць/
30.04.2024
Раней думаў, ці галасаваць за "Волю". Цяпер дакладна буду. Аляксандр Клачко больш адэкватна ацэньвае рэчаіснасць па-за межамі Ўкраіны.
5
ха-ха/адказаць/
30.04.2024
Сидеть в тылу и рубить бабки и проценты с бойцов конечно выгоднее ))))
1
Жыве Беларусь/адказаць/
30.04.2024
Кабанчук - сапраўдны беларус.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031